Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага

Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага
Автор книги: id книги: 1796677     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 299 руб.     (3,25$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Историческая литература Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2016 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-7165-75-9 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 18+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

«Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц» – гістарычны раман вядомай украінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай, прысвечаны юнацтву і маладым гадам знакамітага прадстаўніка магутнага магнацкага роду з Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Аўтар, абапіраючыся на дакументы эпохі, стварае шырокае палатно бурлівага жыцця Багуслава Радзівіла. Ён увайшоў у гісторыю не толькі як таленавіты палітык і дыпламат, але і праславіўся подзвігамі на амурным полі, скарыўшы сэрца не адной прыгажуні. Для шырокага кола чытачоў.

Оглавление

Ирина Даневская. Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага

ПРАДМОВА. ДА БЕЛАРУСКАГА ЧЫТАЧА

Частка 1. НА ПРЫСТУПКАХ ТРОНА

Раздел 1. ВЯРТАННЕ ДАДОМУ

Раздел 2. ШКАЛЯР

Раздел 3. РАКАШАНІН

Раздел 4. СМАЛЕНСКАЯ ВАЙНА

Раздел 5. САКОВІЧ

Раздел 6. ЛЕЎ У ЛЬВОВЕ

Раздел 7. КАХАННЕ КАРАЛЯ І ПАДДАНАЙ

Раздел 8. ВЯДЗЬМАРСКІЯ ЧАРЫ

Раздел 9. СА СМЕРЦЮ НЕ ЖАРТУЮЦЬ

Частка 2. ІМПЕРСКІ ПРЫНЦ

Раздел 1. ВАЙНА З ПАЛЯКАМІ

Раздел 2. ПРЫГОДЫ ПАЧЫНАЮЦЦА

Раздел 3. КАТАРЫНА ПАТОЦКАЯ

Раздел 4. РАДЗІВІЛ СУПРАЦЬ РАДЗІВІЛА

Раздел 5. АДЗІН СУПРАЦЬ УСІХ

Раздел 6. СТУДЭНТ

Раздел 7 «ЗІМОВАЯ» КАРАЛЕВА

Раздел 8. У ПАРЫЖ!

Раздел 9. ДЫПЛАМАТЫЯ РЫШЭЛЬЕ

Раздел 10. КАРЛ I СЦЮАРТ

Раздзел 11. ФРАНЦУЗСКІ АГЕНТ

Раздзел 12. БЕАТРЫСА

Раздзел 13. GOTT MIT UNS![158]

Раздзел 14. АПОШНІ БОЙ КНЯЗЯ КРЫШТАФА

Раздзел 15. СТАРЫЯ ПАРАДКІ НА НОВЫ ЛАД

Частка 3. УЛЮБЁНЕЦ ФАРТУНЫ

Раздзел 1. ЯШЧЭ АДЗІН ШЛЮБ. РЭЙМСКАГА АРЦЫБІСКУПА

Раздзел 2. СЭН-МАР

Раздзел 3. ПРЫГОДЫ ЦАДРОЎСКАГА

Раздзел 4. СПРАВА ГОНАРУ

Раздзел 5. КАЛІ ВОРАГ – ЖАНЧЫНА

Раздзел 6. БАРОН ЗЕМБІНСКІ

Раздзел 7. МАРГАРЫТА ДЭ РАГАН

Раздзел 8. УЛЬТЫМАТУМ

Раздзел 9. МЫШЫНАЯ ВАЛТУЗНЯ

Раздзел 10. ВЯЛІКАЕ КАХАННЕ СТАБРОЎСКАГА

Раздзел 11. БЛАГІ МІР ЛЕПШЫ. ЗА ДОБРУЮ ВАЙНУ

Раздзел 12. ДРУГОЕ ВЯСЕЛЛЕ ЯНУША РАДЗІВІЛА

Раздзел 13. КРЫВАВАЯ ВЯЧЭРА

Раздзел 14. ПОМСТА

Раздзел 15. НАДЗВЫЧАЙНАЕ ПАСОЛЬСТВА

Раздзел 16. ДАРОГА НА ТОЙ СВЕТ

Раздзел 17. СВАЯЦКІЯ СУВЯЗІ

Раздзел 18. ВЯЗЕНЬ БАСТЫЛІІ

Раздзел 19. ВЯНЕЦ І КАНЕЦ БАРОНА ГРОТА

Раздзел 20. НАЗАД, НА РАДЗІМУ

ЭПІЛОГ

Отрывок из книги

Хоць імя Багуслава Радзівіла, несумненна, знаёмае беларускаму чытачу, мяркую, што мой герой усё ж мае патрэбу ў рэкамендацыях. Гісторыю заўсёды пішуць пераможцы, а яна была вельмі суровай да князя. Мёртвым патрабуюцца жывыя адвакаты, але, на жаль, за 350 гадоў пасля смерці Радзівіл так і не дачакаўся «свайго» біёграфа, і, як вынік, непрадузятай біяграфіі. Але як бы там ні было, яго жыццяпіс заслугоўваў быць апісаным, бо Багуславу ўдалося пражыць надзіва бурлівае, яркае жыццё, здольнае выклікаць здзіўленне і захапленне ў сучасных чытачоў. Прыгажун, адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і ў той жа час тонкі палітык, дыпламат, адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у вядомых бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны… Таму, калі мне ў рукі патрапілі біяграфічныя запіскі, напісаныя часткова Радзівілам, часткова – яго сакратаром, а таксама пасмяротная біяграфія Багуслава, я адразу зразумела, што павінна з’явіцца гэтая кніга. Маштабны гістарычны раман-эпапея, які б дазволіў чытачу наведаць Англію часоў буржуазнай рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Літву і Польшчу, перажыць разам з героем небяспекі на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях, паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца з вядомымі асобамі сусветнай гісторыі.

Некалькі гадоў карпатлівай працы – і звесткі абедзвюх біяграфій мне ўдалося дапоўніць унікальнай інфармацыяй з навуковых даследаванняў і першакрыніц: асабістых лістоў і ўспамінаў Радзівіла, яго слуг, знаёмых і сваякоў. Так нарадзілася кніга, якую ўжо палюбіў украінскі чытач.

.....

– Калі мяне будзе цікавіць тваё меркаванне, пан падваявода, я ў цябе яго спытаюся, – абарваў яго Багуслаў. – Сваім слугам я сам дам рады. Цябе ж князь гетман, здаецца, сюды для іншага прыслаў?

Хлопцы задаволена выскаліліся. Саковіч моўчкі працягнуў Багуславу ліст ад дзядзькі, пакланіўся і выйшаў. Ужо на вуліцы даў волю свайму гневу.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага
Подняться наверх