Галасы (зборнік)

Галасы (зборнік)
Автор книги: id книги: 1015922     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 145 руб.     (1,61$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Современная зарубежная литература Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2017 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-7165-45-2 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

У новую кнігу прозы Макса Шчура, лаўрэата прэміі Гедройца за раман «Завяршыць гештальт» (2016), увайшлі апавяданні 2011–2017 гг. і аповесць «Чалавек з футаралам». Упершыню на беларускай мове.

Отрывок из книги

Я сяджу ў вясковым бары і тупа ўтыкаю ў вялізны экран тэлевізара, намагаючыся не слухаць, што ў ім кажуць. Я змагаюся са спакусай дастаць нататнік і запісаць папярэднюю фразу, але баюся таго, як адрэагуе на гэты рух наваколле. Напрыклад, бармен, я перакананы, тут жа прапануе мне мініяцюрную настольную лямпу, каб я не псаваў вачэй, а бухі вясковы панк зноў будзе выбачацца за сваю цікаўнасць і пачне пытацца, што гэта я пішу ці чытаю. Да таго ж мне няма часу занатоўваць усякіх лішніх пабочных фразаў: я мушу цалкам засяродзіцца на сваім заданні. Гэта значыць, прачысціць сабе мазгі, каб магчы на працягу ночы забыцца глыбокім сном праведніка.

– Што думаеш пра Украіну? – пытаецца ў мяне пажылы бармен, вышрубоўваючы ручніком з памытага келіха рэшткі чыёйсьці нядаўняй асалоды.

.....

Здаецца, што нядзеля і панядзелак памяняліся месцамі – учора на будоўлі пад акном цэлы дзень грукаталі працоўныя прылады, затое сёння ўва ўсей вёсцы пануе настолькі глыбокая цішыня, што мне нават пачало не ставаць тых ненавісных мне гукаў. У звычайныя дні маторы за акном гудуць увесь час, як рэанімацыйныя прыстасаванні: адчуванне, што, калі б яны адключыліся назаўжды, адключыліся б ад сваіх кіслародных падушак і ўсе насельнікі вёскі, як тыя зомбі ў якім галівудскім фільме.

Пад маім акном ужо доўгі час будуецца нейкая віла, і калі меркаваць паводле прагрэсу й размаху працаў, то цалкам магчыма, што з яе аднойчы вылупіцца новая Вавілонская вежа. Прынамсі, за тры гады праз гэтую будоўлю прайшлі ці не ўсе народы свету: славакі, цыгане, украінцы, манголы, в’етнамцы, афрыканцы… Засталося яшчэ, каб да іхнага ліку далучыўся і я. Думаю, што неўзабаве так яно і будзе. Менавіта таму грукат працоўных прыладаў настолькі мяне раздражняе. Але сёння за акном цішыня, затое за дзвярыма з самай раніцы шумна гаспадараць суседзі. Прыходзіць страшная думка: няўжо яны ўжо жэняць сваіх дзяцей? Як я мог пражыць тут столькі гадоў і не заўважыць, што іхныя дзеці выраслі? Здаецца ж, яны толькі паспелі нарадзіцца… Хаця хто ведае, што ў маіх суседзяў за культурны бэкграўнд і ці ёсць у іх нейкія ўзроставыя абмежаванні на шлюбы. Такім чынам, неўзабаве ў доме дзяцей будзе ў некалькі разоў болей… Падстава для чарговае эміграцыі.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Галасы (зборнік)
Подняться наверх