Святло далёкай зоркі

Святло далёкай зоркі
Автор книги: id книги: 611089     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 259 руб.     (2,8$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Биографии и Мемуары Правообладатель и/или издательство: Вышэйшая школа Дата публикации, год издания: 2014 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-06-2370-6 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 0+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Кніга прысвечана жыццю, творчай і грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы, публіцыста А. К. Сержпутоўскага (1864–1940). У ёй даецца грунтоўны аналіз лепшых узораў запісаў казачнага, песеннага, парэміяграфічнага эпасу беларусаў-палешукоў, расказваецца пра ахоўнікаў шматвяковых народных традыцый і абрадаў на Беларускім Палессі, пра ўплыў, які аказала і аказвае беларуская народная творчасць на развіццё славянскай фалькларыстыкі. Для фалькларыстаў, этнографаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў і вучняў агульнаадукацыйных школ, работнікаў асветы, культуры, літаратуры і мастацтва.

Оглавление

Уладзімір Касько. Святло далёкай зоркі

З думкай пра Беларусь

Пяро жар-птушкі

На жыццёвых пуцявінах

Покліч нязведаных дарог

Каўказскі дзённік

Шлях у навуку

Палескі дзівасіл

У вянок народнай мовы

Пісьменнік, публіцыст, перакладчык

На крылах песні

З рога ўсяго многа

Білет на ўчарашняе свята

Штрыхі да біяграфіі

Наканавана вечнасць (Дадатак)

Беларускія песні

Беларускія прыказкі і прымаўкі, запісаныя ў Мазырскім павеце

Выслоўі

Літаратура

Отрывок из книги

А. К. Сержпутоўскі пакінуў прыкметны след у гісторыі вывучэння народнай творчасці беларусаў. Яго працы па фальклоры, этнаграфіі, мовазнаўстве, даследаванні народнага быту, звычаяў, маралі не толькі ўзбагацілі айчынную навуку, але і пераканаўча засведчылі мастацкі талент народа, філасофскі склад розуму, востры сацыяльны погляд яго на свет, упісалі залаты радок у справу беларускага Адраджэння.

А. К. Сержпутоўскі. 1864–1940

.....

У нарысе падрабязна тлумачыцца кожны атрыбут, які суправаджаў запасванне жывёлы. Праганялі яе праз агонь з мэтай уберагчы ад нячыстай сілы і ліхіх людзей. Калі выкапанае яйка аказвалася цэлым – гэта было добрай прыкметай: на працягу лета ўся жывёла будзе цэлай і здаровай. Замок закопвалі для таго, каб замкнуць пашчы ваўкам і мядзведзям, бязмен – каб жывёла хутка набірала вагу.

Рытуальнай сілай валодала і вада, якой аблівалі жывёлу. Сяляне лічылі, што скура іх «гаўяда» будзе чыстай, а коні і каровы не будуць баяцца мошак, камароў, а таксама розных сурокаў. Салома, выцягнутая са страхі, павінна была клікаць жывёлу дадому, перакінутыя праз статак каменьчыкі – адганяць ад яго звяроў і нячыстую сілу.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Святло далёкай зоркі
Подняться наверх