У святой краіне выгнання

У святой краіне выгнання
Автор книги: id книги: 1064127     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 61 руб.     (0,67$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Современная зарубежная литература Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2011 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-6976-84-4 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь – спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця.

Оглавление

Ала Сямёнава. У святой краіне выгнання

Раздзел І. Святло загадкі

Дрэва жыцця

In rerum Natura

Душа рэчаў

Сілуэты і постаці

Непахіснасць рэальнасці

Плён зямлі

Інтанацыі жыцця

Вопыт суіснавання

Наіў міласэрнасці

Маскарад

Дыялог

Шчасце выпадку

Прынцып абсурду

Fiat Justitia, Pereat Mundus!

Справядлівасць мараў і несправядлівасць рэчаіснасці

Пастскрыптум дабрачыннасцяў

Факты існавання і субстанцыі быцця

Верасень

Вясна

Хлеб цвярозых ісцін і водар шыпшыны

Шпага Сірано

Маланка індывідуальнасці, або імператыў Цэзара

«З неба зорачку дастану…»

Толькі шматкроп’і

Смех слязы

Sanctum Sanctorum

Раздзел ІІ. Genius Saeculi

Тэрцыны траўня

«Я кварту восені вып’ю»

Інтэрв’ю

Лямпа Псіхеі

«І даруй нам грахі нашы…»

Салодкая рыба макрорус

«Сэнсы маўклівых нябёсаў…»

У мройныя хвіліны падарожжаў

Восеньскі падарунак

«Сярод вярхоўных рытмаў сусвету…»

Чывіта-Век’ё застаецца збоку

Area del Sol

«У лёгкім чаўнаку мастацтва…»

«Вякі навылёт…»

Чы по фарэ сконта, альбо што які кошт мае

«За хараством…»

Імправізацыя радка. Дыялог з Галінай Шаблінскай

Раздзел ІІІ. Для вечнасці Беларусь

Рыцар сонечнай стыхіі. Уладзімір Караткевіч

Ружы Караткевіча

Cонца зямлі

«Для вечнасці – Беларусь…» Алесь Адамовіч

«Аддавайся жыццю светланосна!» Ніна Мацяш

«Хлеб для душы мае…» Рыгор Барадулін

Цянёты вечнасці і ідэя быцця. Ян Чыквін

Шлях у неабсяжнае. Алесь Разанаў

Рандэву з гісторыяй і сучаснасцю. Уладзімір Арлоў

Знак лёсу. Сяргей Дубавец

Круг лёсу. Алесь Пашкевіч

«…з глыбіняў свядомасці…» Барыс Пятровіч

Ніць Арыядны. Арыядна Ладыгіна

«На кожны гук ёсць рэха на зямлі…» Ірына Шуміліна

Цуд радасці. Тамара Кур’яновіч

«Расчыніцца срэбная кніга…» Анатоль Варава

На лініі далягляду, На вышыні палёту…

Отрывок из книги

Раней гэта быў горад рыцараў і паэтаў. У пару сваіх ружовых мрояў і белых бантаў яна адчувала іх прысутнасць не толькі ў памяці чытаных кніг. І нават не толькі ў гэтым, спракаветным: «Дзве вежы вякі тут збіраюць на веча…» Ёй здавалася – у самім паветры ёсць нешта куды больш адчувальнае, як сама рэальнасць атачэння. Водгук, водбліск ідэалаў мінулага, ідэалаў вечнага. Аблічча ж зямлі нібыта давала расшыфроўку душы гэтых мясцін.

Ёй пашанцавала. Яна мела магчымасць зведаць гэты эліксір, бальзам, канцэнтрат духу. Глытала не разбаўленае бензінавым чадам і мітуслівым галёканнем натоўпу паветра, а зведала чысты, натуральны экстракт нябёс, настоены на паэзіі быцця, водары эпох, рамантычных марах, практыкаваннях інтэлекту і на непахісным кодэксе местачковых суадносін.

.....

Пазней Дана столькі разоў і ў такіх кантэкстах чула пра свабоду выбараў. Бачыла змены дэкарацый і змены «каравула» і асноўных дзеючых асоб, але галоўнае заставалася нязменным: прага ўлады, мітусня слоў пра волю, пра шчасце народа, а шчасце ўсё неяк, паводле вялікага паэта, было такім блізкім, такім магчымым, але заўсёды блукала, вандравала недзе не там, дзе быў яе народ, людзі, што жылі побач з ёю. І прыходзілі новыя гаспадары, з тымі ж і з новымі лозунгамі – а нічога не мянялася. Стракацелі новыя героі, з іх ужо не паспявалі рабіць партрэтаў, абыходзіліся фотаздымкамі і кадрамі хронікі – тым часам тэлехронікі, бо скрынка гэта замяніла сабой і сад, і агарод, і шпацыры, і відовішчы. Прынамсі, для большасці яе суайчыннікаў. І не суайчыннікаў таксама. Прыходзілі новыя, спрачаліся, ішлі напярэймы, выходзіў наперад зазвычай не лепшы. І ўсё адбывалася наноў. Круг рабіўся шырэйшы, але заставаўся кругам. Колцам. Палітычныя міжсабойчыкі. Мастацкія міжсабойчыкі. Каляграшовыя міжсабойчыкі. Там таксама былі таленавітыя, менш таленавітыя, зусім бязладныя і бяздарныя, але пры пасадзе ці нават пры месцейку, што жывіла многіх, і вабіла, і давала калі не наедак, дык магчымасць падыграць, пакрасавацца, падстаўбуніцца. І якінебудзь вызнаны дзеяч Адраджэння цягнуў на п’едэстал побач з Блокам цётачку-паэтачку, якой цана ламаны грошык у самы ўдалы кірмашовы дзень.

Людзі Данчынага маленства – ці фарысействавалі, ці шчыра памыляліся, хто іх ведае, але цану памылкам сваім плацілі высокую, сваёй, не чужой, «гибелью всерьез». Галіна Яўгенаўна, пазней старшыня абласнога суда ў Гродне, калі яе везлі ледзь не ў непрытомнасці, каб рабіць тэрмінова пункцыю спіннога мозгу, даводзіла, лежачы на насілках: «Завязіце мяне ў суд. Мне трэба здаць партыйныя дакументы». Яна была сакратаркай партбюро. Цвікі, паводле таго вызнання паэта, былі б з яе кволай абалонкі нетрывалыя, але свой крыжовы шлях яна прайшла і Галгофу сваю займела. Дзеля чаго ахвяра? Яна была ўпэўненая, што дзеля спраўджанай справядлівасці. А ці была справядлівасць пазней? І ці ўвогуле яна была калі-небудзь на зямлі? Хіба што якімі момантамі. Спарадычна. Як нагадванне пра найвышэйшы закон. А што Анёл у цені крылаў? Што тыя сілы, да якіх звяртаецца амаль кожны, нават знявераныя, нават знясіленыя духам?

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу У святой краіне выгнання
Подняться наверх