Сімъ побѣдиши
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Отрывок из книги
Калі б страх ратаваў ад смерці, зайцы жылі б вечна. Аднак бясконцыя толькі ўцёкі. Як і ў ягоным лёсе… Галоднае маленства ў акупаваным мястэчку – і ён, лапавухі хлапец з прозвішчам Заяц, падаўся вучыцца ў пранямецкую школу ды запісаўся ў Саюз вольнай моладзі: кармілі два разы на дзень, апранулі. І да сёння тыя канапляныя нагавіцы памятае… А праз сем гадоў прыехаў у сталіцу, здаў на выдатна ўступныя экзамены ва ўніверсітэт – дык тая апратка ледзь не вылезла бокам: выклікалі да асабіста на «чысцец», і выратавала толькі тое, што пра СВМ сам шчыра прызнаўся ў аўтабіяграфіі ды… не адмовіўся ад супрацоўніцтва.
Словам, падціснуў вушы – і галаву ў траву. І быў залічаны на гістарычны факультэт, і адвучыўся, пазбягаючы непрыемнасцяў, і патрапіў у аспірантуру, і стаў кандыдатам навук. А тут зноў пачалі барацьбу з гісторыяй, і ён, дацэнт Мікалай Заяц, не адмаўляўся ад выкрывальніцкіх публікацый – і быў запрошаны на стажыроўку ў Акадэмію навук, абараніў доктарскую з гучнай назвай «Ідэя ўлады і народа ў развіцці рускай дзяржаўнасці ў XVI стагоддзі», займаўся даследаваннем кнігадрукарства ды прымаў удзел у эксгумацыі пахавальні Івана Грознага. А затым узначаліў кафедру, стаў акадэмікам – і, не зважаючы на палітычнае пацяпленне, высока не скакаў. Як і падчас свайго дэпутацтва ў Вярхоўнай Думе, куды выбралі ад роднага ўніверсітэта.
.....
Праз акно ў залу запаўзалі першыя вечаровыя цені. Бліснула пад нізкімі промнямі астылага свяціла залатое акаймленне Евангелля на патрыяршым троне – і адлюстравалася ў блакітных зрэнках ігумена.
– Гавары далей, – загадаў папрасіў патрыярх.
.....