Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры

Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры
Автор книги: id книги: 989769     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 139 руб.     (1,35$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Зарубежная публицистика Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2016 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-7164-24-0 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Кожны пісьменнік піша пра Парыж, нават калі нічога пра яго не ведае і нават тады, калі апісвае сваю родную вёску. Няма нічога весялейшага і рызыкоўнейшага, як блуканьні з мапай Парыжу па беларускай літаратуры і яе ваколіцах, па сваіх і чужых жыцьцях і словах, бяз сэнсу і мэты, як і належыць эўрапейцам, паэтам і марнатраўцам.

Оглавление

Альгерд Бахаревич. Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры

1. Шпага. Менск. Імпэрыя

2. Ты. Рэўнасьць. Хімэры

3. Марцінкевіч. Ідылія. Здрада

4. Астрог. Караткевіч. Плаха

5. Імя. Забавы. Абуховіч

6. Лётчыкі. Прынцы. Удавы

7. Джойс. Вакзалы. Настаўнікі

8. Букіністы. Гатэлі. Адсутнасьць

9. Рэчы. Дотыкі. Сьмерць

10. Колас. Кангрэс. Грыбы

11. Багдановіч. Амбіцыі. Вэрлен

12. Мова. Салавей. Тэатр

13. Вежа. Бярозы. Фройд

14. Кава. Шамякін. Абшчапіт

15. Могілкі. Помнікі. Спакуса

16. Магіла Нестара Махно

17. Сталін. Радзіма. Абдымкі

18. Немцы. Кебабы. Чорны

19. Не хацім. Ня любім. Не паедзем

20. Кастусь. Марыська. Флябэр

21. Плошча. Камуна. Быкаў

22. Каляндар. Стральцоў. Сена

23. Вуліцы. Вершы. Вяртаньне

24. Падарункі. Птушкі. Пустэча

25. Барадулін. Пахмельле. Трава

26. Жабы. Дзеці. Рабінзоны

27. Паравоз. Паштоўкі. Папугайчыкі

28. Адамчык. Туман. Калёна

29. Танкі. Пампіду. Бог

30. Набокаў. Пашпарты. Какаін

31. Інтэрнэт. Акула. Сьцягі

32. Гайнэ. Бульба. Немцы

33. Неба. Зямля. Глобус

34. Акудовіч. Балота. Дыскурс

35. Пароль. Вялікдзень. Хадановіч

36. Зіма. Шупа. Тамтэй

37. Хвалі. Вальжына. Морт

38. Кафка. Фурункул. Бясцэнак

39. Ты. Маналёг. Марта

40. Героі. Гуглы. Галубы

Отрывок из книги

Жанр гэтай кнігі, назву якой даў радок Пімена Панчанкі, насамрэч вызначыць даволі складана. “Бэзавы і чорны” – вялікае эсэ пра вобраз Парыжу ў беларускай літаратуры, ад ХІХ стагодзьдзя да нашых дзён. Пры ахвоце яго можна ўспрымаць таксама як гід (а хутчэй, антыгід) па Парыжы для тых, каму цікава зьвязаць прыгожае пісьменства з канкрэтнымі месцамі францускай сталіцы. Часам аповед нагадвае раман, часам – падарожны дзёньнік. Адзін з разьдзелаў кнігі – гэта паўнавартаснае апавяданьне пад назвай “Магіла Нестара Махно”. У гэтай эстэцкай кнізе багата асабістага, балючага, суб’ектыўнага – усяго таго, чым жывіцца літаратура ва ўсе часы, а таксама шмат арыгінальных цытатаў. Сярод аўтараў, творы якіх згаданыя ў “Бэзавым і чорным”: Дунін-Марцінкевіч і Акудовіч, Шамякін і Янка Маўр, Адам Глобус і Кастусь Акула, Хадановіч і Быкаў, Вальжына Морт і Куляшоў… А таксама такія беларускія пісьменьнікі, як Джойс, Кафка, Набокаў і Гайнэ.

Пакласьці пад ялінку?.. Так, ялінкі ўжо стаялі ў сваіх цесных ганаровых кутах, побач з тэлевізарам і сэрвантам, які таксама ўвесь час нешта паказваў. Маму, тату, наша няхітрае жыцьцё, нашу фамільную парцаляну – і тую самую ялінку. Так, ялінкі даўно стаялі ва ўсіх кватэрах, і на кожнай падрыгвалі і паблісквалі цацкі, як падвескі Ганны Аўстрыйскай. Але што да самога Раства, тут трэба быць асьцярожным. Ні пра якае Раство, а пагатоў заходняе, буржуазна-каталіцкае, у нас тады нават ня згадвалі. У сюжэце і пэрсанажах неверагоднай Каляднай гісторыі пра Збаўцу я разьбяруся толькі гадоў празь дзесяць, а да гэтага буду проста абыякава прапускаць у кніжках словы “Раство”, “Хрыстос”, “пакутнік”, “цуд”. Яны будуць падавацца адзнакамі загранічнага кніжнага стылю: хрэн ведае, да чаго яны і што значаць, але гучыць прыгожа. Галоўнае, каб не заміналі інтрызе.

.....

Той, хто зьехаў, заўжды будзе здраднікам. Не для мужыкоў, не для слуг – для аўтара, які сам зьехаць ня можа і ня хоча. Магчыма, баіцца – найперш таго, што зробіцца нікім. Што ягоныя вадэвільчыкі нікому ня будуць патрэбныя. Што давядзецца вяртацца – грэшнікам, які каецца, здраднікам, які паспытаў лёгкага парыскага багета. Не, няхай галытня – затое свая.

Рэўнасьць і зайздрасьць рухаюць чалавекам, які кляне ўцекача і сьмяецца з эмігранта. Зайздрасьць да свабоды, рэўнасьць да будучыні. Яму і ў галаву не прыходзіць, што бегчы можна ад культурнай “галытні”, ад галытні і цеснаты “патрыятызму”, ад галытні і задухі памкненьняў.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры
Подняться наверх