Дзеці Аліндаркі

Дзеці Аліндаркі
Авторы книги: id книги: 989770     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 149 руб.     (1,44$) Читать книгу Купить и скачать книгу Электронная книга Жанр: Современная зарубежная литература Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2014 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-7021-71-0 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Героі новага рамана Альгерда Бахарэвіча – беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лагер. Як сучасныя Гэнзэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія – кнігу можна аднесьці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застаецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер.

Оглавление

Альгерд Бахаревич. Дзеці Аліндаркі

1. Маю сястру зьелі ваўкі

2. У трактарыста было шэсьць пальцаў

3. Як і большасьці дзяўчатак у гэтым узросьце, ёй ня надта падабаецца яе імя

4. Пайду, пашукаю нешта вострае

5. Замяніўшы адно слова на іншае, ты нічым не рызыкуеш

6. Толькі дурань давярае ўзбочыне абсалютна пустой дарогі

7. Намагаючыся не глядзець на яе зубы

8. Дробныя літары сядзелі на паперы, як мухі

9. Чаго баіцца той, хто шукае

10. Гэта будзе самая лучшая свадзьба ў вашай жызьні

11. Вядома ж, ён прыгадаў іх – у яго была добрая памяць на галасы

12. Кожны абавязаны клапаціцца пра свае галюцынацыі

13. Гэтае сонца мяне заб’е

14. Ня хоча гарэць, сука

15. А дзявятай гадзіне іх лічылі, а потым выключалі сьвятло

16. Вам шкло ніколі ў рот

17. Калі на дарозе тырчыць знак, значыць, за ім абавязкова будзе прыпынак

18. Чорная-чорная машына, у чорным-чорным горадзе, па чорным-чорным праспэкце…

19. Ён прыйшоў сюды ўвечары, з боку аўтазапраўкі

20. Напэўна, была нядзеля. А можа, і пятніца

Отрывок из книги

Маю сястру зьелі ваўкі.

Лёччыка так усхвалявалі гэтыя словы, якія толькі што невядома чаму прыйшлі яму ў галаву – быццам ён неўпрыкмет пракаўтнуў іх разам з чарнічным лістком, да якога прыклеіўся маленькі жук з сонечным блікам на сьпіне – што Лёччык ажно перастаў жаваць, выпрастаўся, заплюшчыў вочы і зь нейкім урачыстым жахам прамовіў: “Маю сястру зьелі ваўкі”.

.....

Сказаўшы шчыра, гэта быў не зусім воўк. Іхную машыну абганяў вялікі джып, і ў джыпе, за сьпінамі двух дарослых, сядзеў сабака і глядзеў на Лёччыка, быццам спрабаваў яго запомніць. Сабака, шэра-руды, каржакаваты, зь цягліцамі, што хадзілі ходырам па баках напятай шыі, з ашыйнікам, які колка блішчэў на імклівым шасэйным сонцы, і вушамі, якія стаялі тарчма. Вочы ў сабакі былі разумныя-разумныя. – а побач з сабакам сядзеў хлопчык у майцы без рукавоў і паказваў Лёччыку нехарошыя знакі. Усё гэта працягвалася мо якую хвіліну, джып няўхільна абганяў іх на гэтай шырокай дарозе, якая паступова ўздымалася да высокага празрыстага неба, цягнучы за сабой жоўтыя, як Каціны валасы, навакольныя палі. І тады Лёччык зрабіў вачыма кароткі рух, быццам падміргнуў сабаку, але не заплюшчваючы вока, а толькі скасавурыўшы яго – і сабака таргануўся маланкава ды схапіў хлопчыка зубамі за голае плячо. Зларадны рот раскрыўся так шырока, як мог, хлопчыка нібыта вывернулі да самых гляндаў, перад вачыма ў Лёччыка зрабілася чырвона, як калі загараеш пузам дагары – а далей ён нічога ня бачыў, джып абагнаў іх, рвануўся наперад, і тут жа нацягнутая струна хуткасьці лопнула, джып завіхляў і спыніўся ля ўзбочыны.

А іхная кампанія усё так жа ляцела наперад. Бацька нічога не заўважыў – ён пазіраў на Кацю, а яна адказвала яму нейкімі дзіўнымі позіркамі, і Лёччык падумаў, што гэтым дваім наперадзе цяпер дужа хочацца, каб і ён таксама праваліўся ў сон. Іх жа ажно трасе абаіх, думаў сказаць Лёсі Лёччык, аднак яна спала, а будзіць яе не хацелася. Двое дарослых пагойдваліся на пярэдніх сядзеньнях, ап’янелыя ад хуткасьці і небясьпекі. А п’яным нельга садзіцца за стырно. Лёччыку карцела ўсё гэта сказаць – ды ён зразумеў, што і сам даўно ўжо дрэмле.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Дзеці Аліндаркі
Подняться наверх