Ніякай літасьці Альгерду Б.

Ніякай літасьці Альгерду Б.
Авторы книги: id книги: 989771     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 108 руб.     (1,04$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Зарубежная публицистика Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2014 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-7021-51-2 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Улетку 2013 году, вярнуўшыся з Гамбургу ў Менск, аўтар гэтай кнігі пачаў весці штотыднёвую калонку на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысвечаных самым розным праявам беларускага жыцця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяванні, асабістае і грамадскае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Еўропы і Еўропа як беларускі сон – вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанай тут і цяпер.

Оглавление

Альгерд Бахаревич. Ніякай літасьці Альгерду Б.

Тэксты пра сваё

Калекцыйная рэч

Мара пра скураныя штонікі

Пра рэўнасьць да будучага

Фрыкі for free

Тры акорды

Выспа Ўінстана сіняга

Ліст таварышу Кнорыну

Песьні крэолаў Паазер’я

Гаспадар ціра

Поўны рот маўчаньня

Няхай жыве вольная Люксэмбуршчына

Прэмія для нікога

Сьняданак па-франкфурцку

Суседзі, якіх не было

Пастка павагі

Расьпілуй і выкінь

Спадары экстрэмісты

Да апошняга таракана

Жыцьцё на першым паверсе

Толькі ня сьмейся

А яшчэ зь іх робяць жэле

Імя па бацьку

Мы з Богам у тыле ворага

Мат зь сіропам і без

Могілкі кіндэрсюрпрызаў

Мова, якую мы выбіраем

Забойства ў Даўгаўпілсе

Пысай у кантэкст

Жыў на сьвеце аўтар бедны

Хто сьмяецца перадапошнім

Псаваць і крэмзаць

Мы з Мухтарам на граніцы

Перапахаваныя зажыва

Танцы-шманцы і Архан Памук

Амаральны кодэкс

Отрывок из книги

Улетку 2013 году, вярнуўшыся з Гамбургу ў Менск, аўтар гэтай кнігі пачаў весьці штотыднёвую калёнку на сайце budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысьвечаных самым розным праявам беларускага жыцьця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяваньні, асабістае і грамадзкае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Эўропы і Эўропа як беларускі сон – вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанай тут і цяпер.

Сто невялікіх главаў, дзесяць факталягічных памылак (добра, адзінаццаць), пяць порнаабдруковак на любы густ і просты цагляны мур на вокладцы. Так, яна будзе рудога колеру, мая кніга – колеру бессэнсоўнае працы, колеру менскага сонца, якое заходзіць – на пасадку ў Менск-2 ці проста так, таму што вечар: інстынктыўна. А галоўная памылка і галоўны падман гэтай кнігі будуць у назьве. Бо ніякага Менску ў сусьветнай літаратуры насамрэч няма. Або так мала, што некаторыя згадкі пра яго давядзецца прыдумаць. Разам з загадкамі. Так мая квадратная кніга непазьбежна дэградуе ў кола. Інакш кажучы, у раман.

.....

У адзін шэраг зь нямецкімі гарадамі трапляе Менск у знакамітым набокаўскім апавяданьні “Знакі і сымбалі” – і глядзіцца цалкам натуральна ў гэтым суседзтве, намертва прыпаяны да іх гісторыяй выгнаньня:

«Из складки альбома выпала немецкая горничная, что служила у них в Лейпциге, и ее толстомордый жених. Минск, революция, Лейпциг, Берлин, Лейпциг, смазанный, наклонный фасад дома, совсем не в фокусе. Четыре года, в парке: угрюмый, пугливый, лоб в складочках, отводит глаза от настырной белки так же, как от всякого чужака».

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Ніякай літасьці Альгерду Б.
Подняться наверх