Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.
Автор книги: id книги: 1064134     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 169 руб.     (1,7$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: История Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2017 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-7165-36-0 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 18+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Першае дзесяцігоддзе савецкай улады характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматыўнай няпэўнасці, паслаблення інстытуту шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маралі. Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых архіўных крыніц. Будзе цікавай як спецыялістам, так і самаму шырокаму колу чытачоў.

Оглавление

Аляксандр Гужалоўскі. Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.

Уводзіны

Спачатку было слова

Класікі кідаюць выклік

Тэарэтычныя пошукі ў Савецкай Беларусі

За справу бяруцца юрысты

«Новы быт»: паміж ідэяй і ўвасабленнем

Канструяванне «новага быту»

Рух за стварэнне камун

Сэксуальныя эксперыменты

Моладзь у авангардзе

Кахаць па-камсамольску

Эрас і адукацыя

«Новая мараль» у мастацкім увасабленні

Жанчына ў віхуры сэксуальнай рэвалюцыі

Галоўны штаб рэвалюцыі

Жыццё без сям’і

Беларуская валькірыя рэвалюцыі

Сэксуальныя дэвіяцыі

Каханне на продаж

Барацьба з прастытуцыяй

Іншыя дэвіянтныя паводзіны

Заключэнне

Ілюстрацыі да ўводзінаў

Ілюстрацыі да главы "Спачатку было слова"

Ілюстрацыі да главы "«Новы быт»: паміж ідэяй і ўвасабленнем"

Ілюстрацыі да главы "Моладзь у авангардзе"

Ілюстрацыі да главы "Жанчына ў віхуры сэксуальнай рэвалюцыі"

Ілюстрацыі да главы "Сэксуальныя дэвіяцыі"

Ілюстрацыі да Заключэння

Отрывок из книги

Базавыя інстынкты чалавека, у тым ліку сэксуальны, ніводная чалавечая цывілізацыя не была здольная забараніць ці адмяніць. Тым не менш усе цывілізацыі выпрацоўвалі сістэмы рэгулявання сэксуальнага інстынкту ў выглядзе маральных і юрыдычных забарон. Таталітарныя дзяржавы, што існавалі ў ХХ ст., пайшлі далей і паспрабавалі выкарыстаць сэксуальную энергію насельніцтва – гэты адвечны рухавік – як інструмент сацыяльнага праектавання. У СССР імкнуліся змяніць сэксуальнасць і сэксуальныя паводзіны людзей у залежнасці ад змены кіраўнікоў дзяржавы і палітычнага курсу краіны. Сэксуальнасць у Савецкім Саюзе прайшла цыкл ад нечуванай свабоды 1920-х гг. праз кансерватызм эпохі сталінізму і адносна ліберальныя дзесяцігоддзі «развітога сацыялізму» да сэксуальнага буму канца 1980-х – пачатку 1990-х гг.[1]

Ва ўсе гістарычныя перыяды культурная норма звязвала сэксуальнасць з рэпрадуктыўнай функцыяй, якая рэалізоўвалася ў форме сям’і. Кожны чалавек акрамя сацыяльнага статусу, этнічнай і канфесійнай прыналежнасці, а таксама маёмаснага становішча з моманту нараджэння і да канца жыцця меў такую характарыстыку, як сямейна-шлюбнае становішча. Менавіта таму стварэнне сям’і для кожнага чалавека лічылася неабходным і натуральным. Калі малады чалавек ці дзяўчына, якія дасягнулі пэўнага ўзросту, не бралі шлюб, то гэта выклікала здзіўленне і плёткі. Заключэнне шлюбу кантралявалася, з аднаго боку, сямейна-шлюбным заканадаўствам, а з другога – звычаёвым правам.

.....

Паняцце «сэксуальная рэвалюцыя» ўпершыню было ўведзена ў навуковы ўжытак у канцы 1920-х гг. вучнем З. Фрэйда, аўстрыйскім і амерыканскім псіхолагам, камуністам В. Райхам. Распрацаваўшы гэтае паняцце ў рамках псіхааналітычнай парадыгмы, ён даў яго тлумачэнне як працэсу вызвалення прыгнечанай, дэфармаванай перш за ўсё эканамічнымі адносінамі сэксуальнай (альбо «аргоннай», паводле яго тэорыі) энергіі. Пры гэтым В. Райх падкрэсліваў, што вынікам сэксуальнай рэвалюцыі павінна быць не ўсёдазволенасць і анархія ў інтымнай сферы жыцця людзей, а псіхалагічнае разняволенне асобы і грамадства[23]. Зусім іншае, выключна негатыўнае разуменне феномену «сэксуальнай рэвалюцыі» як працэсу паступовай трансфармацыі «homo sapiens» у «homo sexual» прапанаваў у сярэдзіне ХХ ст. рускі і амерыканскі сацыёлаг П. А. Сарокін[24]. Новая канцэпцыя «сэксуальнай рэвалюцыі» як культурнага феномену з улікам сацыякультурных змен, што адбыліся на Захадзе ў 1960–70-х гг., была распрацавана аўстрыйскім і англійскім філосафам і псіхааналітыкам Дж. Франклам[25].

Згаданыя працы былі заўважаны і скарыстаны ў якасці метадалагічнага падмурку для даследавання розных аспектаў сэксуальнай рэвалюцыі 1920-х гг. у СССР прадстаўнікамі гістарычнага цэху, спачатку заходняга[26], а потым – усходнееўрапейскага[27]. Водгукі сэксуальнай рэвалюцыі 1920-х гг. мы знаходзім на старонках прац некаторых беларускіх вучоных, што даследуюць гендарныя аспекты мінуўшчыны[28]. Аднак у якасці самастойнага аб’екта даследавання беларускія навукоўцы гэтую праблему не вывучалі.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.
Подняться наверх