Мінакі
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Аляксей Талстоў. Мінакі
1
2
3
Отрывок из книги
Уся гэтая сытуацыя ўжо пачынае напружваць.
Сёньня ўва сьне быў на нейкім сквоце. Ва ўсялякім выпадку, іншых асацыяцый такое памяшканьне не выклікала. Усё як мае быць: ноч, абшарпаныя размаляваныя сьцены. Жанчына, што там жыла – відаць, старая знаёмая – распавядае пра тое, як яны зрабілі рамонт. Паказвае другі паверх. Мяккае сьвятло. Крыху зялёнага колеру ў паветры, відаць пафарбаваныя дошкі. Пасьля мы спускаемся ўніз, і ў пакойчыку каля лесьвіцы чыста і прыбрана. Старыя фатэлі і канапа накрытыя коўдрамі і разнастайнымі посьцілкамі. Усё пахатняму. Сапраўды, цяпер усё куды прыемней за мінулы раз. Толькі вось калі ён быў?..
.....
– Табе балюча?! – бровы паплылі ўгору, і яму, канечне, была прыемнай такая ўвага.
– Не, не балюча, нэрвы даўно ўжо атрафіраваліся. Балець там няма чаму. Ня трэба хвалявацца, са мною ўсё файна.
.....