Анаталогія
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Отрывок из книги
Саша гадаваўся без бацькі. Як падавалася нам, дванаццаці-трынаццацігадовым, гэты факт, пры ўсіх сваіх мінусах, меў адзін вельмі вялікі й неаспрэчны плюс: ступень свабоды, якая нам і не снілася.
Сярод мінусаў галоўным было татальнае безграшоўе. Сашава маці, што працавала, здаецца, рэстаўравальніцай у мастацкім музеі, у час, калі краіна працягвала жыць па прынцыпе «скажы, дзе працуеш, і я скажу, што крадзеш», ледзь дацягвала ад авансу да заробку. Праўда, амаль ніхто з нас, хлопчыкаў з сем’яў шараговых ітээраў, работнікаў розных НДІ, заводаў, сфераў харчавання й сацыяльнага абслугоўвання, не раскашаваў. За вельмі рэдкім выняткам.
.....
Назаўтра да К. меліся прыйсці сябры адзначыць Каляды, і ён у кожным разе збіраўся завітаць да суседа па зэдлікі. Сам К. здымаў аднапакаёўку на «Розачцы», навучаючыся на завочным у тэхнічнай ВНУ. Зарабляў усталёўкай шафаў-купэ. Няшмат, але на аплату завочкі, кватэры й «бівер» па выходных хапала.
Увечары, калі сябры разышліся, трошачку нападпітку, ён панёс зэдлікі назад. Сусед быў дзядуляўдавец. Сын палка ці нешта ў такім духу. Рэгулярна браў удзел у парадах перамогі, дзе бадзёра выкрочваў у першых шыхтах франтавікоў.
.....