Навелы
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Отрывок из книги
Два гады назад, калі я цяжка хварэла, кожную ноч сніла аднолькавы сон. Мне здавалася, што я гуляю ў сельскай мясцовасці, і перада мной здалёк вырысоўваўся белы дом, нізкі і доўгі, а вакол яго маладыя ліпы. Злева ад дома абсаджаны таполямі луг прыемна парушаў аднастайнасць малюнка, і верхавіны стромкіх таполяў калыхаліся над ліпамі.
У сне гэты белы дом прыцягваў мяне як магніт і я набліжалася да яго. Белы шлагбаўм перагароджваў дарогу. Потым трэба было ісці па алеі, якая паступова і вельмі хораша закруглялася. Абапал алеі зелянелі дрэўцы, а пад імі безліч веснавых кветак: прымулы, барвенак і анемоны, якія адразу ж вялі, калі я іх зрывала. У канцы алеі – прагал і там белы дом, перад домам – шырокі газон, пастрыжаны па-ангельску, амаль голы, усяго што ўсеяны, як макам, дробнымі фіялкамі.
.....
– І не выказвайце. Спакойнай ночы!
Эрвэ застаўся ў падвале адзін. Выняў з партфеля аўтаручку, паперу, прымасціўся каля вялізнага стала і з асалодай разгарнуў белы альбом. Почырк быў дробны і невыразны, старая лэдзі сказала праўду. Відаць, Пандора знарок пісала так, каб цяжка было прачытаць. Альбом мог трапіць у рукі яе мужа, і асцярожнасць тут была дарэчы. Марсена прывык разбіраць рукапісы з пропускамі і скарачэннямі. Ён лёгка расшыфраваў радкі, накрэмзаныя Пандорай. Тон запісак адразу ж яго развесяліў. Было ў іх тоне нешта дзіцячае.
.....