Знак чатырох
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Артур Конан Дойл. Знак чатырох
Раздзел 1. Навука дэдукцыі
Раздзел 2. Сутнасць справы
Раздзел 3. У пошуках рашэння
Раздзел 4. Гісторыя чалавека з лысінай
Раздзел 5. Трагедыя ў Пандычэры-Лодж
Раздзел 6. Шэрлак Холмс дэманструе свае здольнасці
Раздзел 7. Гісторыя з бочкай
Раздзел 8. Нерэгулярная вышуковая паліцыя з Бэйкер-стрыт
Раздзел 9. Ланцуг разарваны
Раздзел 10. Канец астраўляніна
Раздзел 11. Скарб вялікай Агры
Раздзел 12. Незвычайная гісторыя Джонатана Смола
Каментар
Отрывок из книги
Шэрлак Холмс узяў з каміннай паліцы бутэлечку і дастаў з саф’янавага футарала шпрыц для падскурных ін’екцыяў. Доўгімі белымі нервовымі пальцамі ён насадзіў на шпрыц тонкую іголку і падвярнуў левую манжэту кашулі. Некалькі секундаў ён задуменна пазіраў на сваё мускулістае перадплечча і запясце – усё ўсыпанае незлічонымі слядамі ранейшых уколаў. Потым уваткнуў вастрыё ў вену, выціснуў поршань да канца і з глыбокім уздыхам асалоды адкінуўся ў вельветавым фатэлі.
Доўгія месяцы назіраў я гэтую сцэну тры разы на дзень, але, нават прызвычаіўшыся, не мог змірыцца. Больш за тое – відовішча з кожным днём раздражняла ўсё мацней, і начамі я мучыўся ад думкі, што мне не хапае мужнасці пратэставаць. Зноў і зноў кляўся я выказаць сябру ўсё, што пра гэта думаю, але яго стрыманая і нават абыякавая натура наўрад ці паддалася б хоць якім захадам, што абмяжоўвалі яго свабоду. Яго магутны розум, дасканалыя метады працы і многія іншыя высока шанаваныя мной надзвычайныя здольнасці дадавалі мне нерашучасці і прымушалі адмовіцца ад свайго намеру.
.....
– Усё правільна! – сказаў я. – Абедзве высновы – проста ў яблычак! Але мушу прызнацца, што не разумею, як вы да іх прыйшлі. Пра свой намер я вам не расказваў, бо пошта ў мае планы не ўваходзіла.
– Няма нічога прасцейшага, – адказаў Холмс, смеючыся з майго здзіўлення. – Чаго тут яшчэ тлумачыць. Але гэты прыклад дапамагае размежаваць уменне назіраць і ўменне рабіць высновы. Першае падказала мне, што да вашых чаравікаў наліпла трошкі чырванаватай зямлі. А ля самай пошты на Ўігмар-стрыт акурат знялі ходнік. Там усё разрытае, і калі хочаш трапіць да будынка, абысці перашкоду немагчыма. Зямлі такога колеру няма, калі я не памыляюся, нідзе ў суседніх раёнах. Вось вам і назіранне. Засталіся высновы.
.....