Знак чатырох

Знак чатырох
Авторы книги: id книги: 1064135     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 134 руб.     (1,45$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Классические детективы Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 1890 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-7165-33-9 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 12+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

У кнігу ўвайшла аповесць Артура Конана Дойла «Знак чатырох» (1890). Гэтая аповесць адкрывае дэтэктыўны цыкл пра любімых чытачамі з усяго свету Шэрлака Холмса і яго памочніка доктара Ўотсана і дае хай і трохі супярэчлівыя, але пазнавальныя характарыстыкі герояў. Твор выходзіць па-беларуску ўпершыню.

Оглавление

Артур Конан Дойл. Знак чатырох

Раздзел 1. Навука дэдукцыі

Раздзел 2. Сутнасць справы

Раздзел 3. У пошуках рашэння

Раздзел 4. Гісторыя чалавека з лысінай

Раздзел 5. Трагедыя ў Пандычэры-Лодж

Раздзел 6. Шэрлак Холмс дэманструе свае здольнасці

Раздзел 7. Гісторыя з бочкай

Раздзел 8. Нерэгулярная вышуковая паліцыя з Бэйкер-стрыт

Раздзел 9. Ланцуг разарваны

Раздзел 10. Канец астраўляніна

Раздзел 11. Скарб вялікай Агры

Раздзел 12. Незвычайная гісторыя Джонатана Смола

Каментар

Отрывок из книги

Шэрлак Холмс узяў з каміннай паліцы бутэлечку і дастаў з саф’янавага футарала шпрыц для падскурных ін’екцыяў. Доўгімі белымі нервовымі пальцамі ён насадзіў на шпрыц тонкую іголку і падвярнуў левую манжэту кашулі. Некалькі секундаў ён задуменна пазіраў на сваё мускулістае перадплечча і запясце – усё ўсыпанае незлічонымі слядамі ранейшых уколаў. Потым уваткнуў вастрыё ў вену, выціснуў поршань да канца і з глыбокім уздыхам асалоды адкінуўся ў вельветавым фатэлі.

Доўгія месяцы назіраў я гэтую сцэну тры разы на дзень, але, нават прызвычаіўшыся, не мог змірыцца. Больш за тое – відовішча з кожным днём раздражняла ўсё мацней, і начамі я мучыўся ад думкі, што мне не хапае мужнасці пратэставаць. Зноў і зноў кляўся я выказаць сябру ўсё, што пра гэта думаю, але яго стрыманая і нават абыякавая натура наўрад ці паддалася б хоць якім захадам, што абмяжоўвалі яго свабоду. Яго магутны розум, дасканалыя метады працы і многія іншыя высока шанаваныя мной надзвычайныя здольнасці дадавалі мне нерашучасці і прымушалі адмовіцца ад свайго намеру.

.....

– Усё правільна! – сказаў я. – Абедзве высновы – проста ў яблычак! Але мушу прызнацца, што не разумею, як вы да іх прыйшлі. Пра свой намер я вам не расказваў, бо пошта ў мае планы не ўваходзіла.

– Няма нічога прасцейшага, – адказаў Холмс, смеючыся з майго здзіўлення. – Чаго тут яшчэ тлумачыць. Але гэты прыклад дапамагае размежаваць уменне назіраць і ўменне рабіць высновы. Першае падказала мне, што да вашых чаравікаў наліпла трошкі чырванаватай зямлі. А ля самай пошты на Ўігмар-стрыт акурат знялі ходнік. Там усё разрытае, і калі хочаш трапіць да будынка, абысці перашкоду немагчыма. Зямлі такога колеру няма, калі я не памыляюся, нідзе ў суседніх раёнах. Вось вам і назіранне. Засталіся высновы.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Знак чатырох
Подняться наверх