Калядны харал
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Чарлз Дыкенс. Калядны харал
Прадмова
Страфа першая. Прывід Марлі
Страфа другая. Першы дух
Страфа трэцяя Другі Дух
Страфа чацвертая. Апошні Дух
Страфа пятая. Чым усё скончылася
Каментар
Отрывок из книги
У гэтай маленькай кніжцы пра прывідаў я паспрабаваў абудзіць прывідны цень ідэі, якая не пагоршыць вашага стаўлення да саміх сябе, да іншых, да надвор’я альбо да мяне. Хай гэты цень блукае вам на радасць па вашых дамах і хай ніхто не захоча, каб ён спачыў.
Такім чынам, стары Марлі быў мёртвы, як цвік у сцяне.
.....
Вы можаце колькі заўгодна разважаць пра нашыя старыя добрыя лесвіцы, па якіх зусім не складана праехаць на шасцерыку коней (тым самым шасцерыку, на якім нескладана праехаць і праз дзірку ў новым кепскім законе). Аднак што яны ў параўнанні з лесвіцай Скруджа, па якой магло прайсці цэлае пахавальнае шэсце, нават калі б камусьці прыйшло да галавы паставіць катафалк упоперак, аглоблямі да сцяны і дзверцамі да балюстрады, – яшчэ і месца б засталося! Ну і шырокія былі гэтыя прыступкі! Магчыма, менавіта таму Скруджу раптам падалося, што перад ім у цемры па лесвіцы падымаюцца пахавальныя драбы. Нават паўтузіна вулічных газавых лямпаў не змаглі б цалкам асвятліць такую лесвіцу, а таму можаце сабе ўявіць, як мала дапамагала Скруджу яго свечка.
Аднак Скрудж пляваць на ўсё гэта хацеў, а таму спакойна рушыў уверх. Цемра нічога яму не каштавала, і таму ён любіў яе. Тым не менш Скрудж не замкнуў цяжкіх дзвярэй свайго жытла, пакуль не прайшоўся па пакоях і не ўпэўніўся, што ўсё ў парадку. Твар Марлі так убіўся яму ў памяць, што ён не мог гэтага не зрабіць.
.....