Крыштальная ноч

Крыштальная ноч
Автор книги: id книги: 1214003     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 164 руб.     (1,64$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Современная зарубежная литература Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2018 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-7207-41-1 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

«Крыштальная ноч» – гэта вянок, сплецены з гісторый пра крохкасць, прыгажосць, Беларусь і смерць. Вобраз крышталю сустракаецца ў кожным аповедзе. Крышталь грае ад месячных промняў, адбівае святло, асляпляючы ці, наадварот, дазваляючы ўбачыць патаемнае, прыхаванае, інтымнае.

Оглавление

Дар’я Трайдэн. Крыштальная ноч

Хвароба

Нямая

Зямля

Было слова

Дом

Пакой

Чатыры акны

Два вокі

Вампірызм

Кіпень

Цела

Цнатлівая

Карова

Пластык

Карэлічы

Ангарская

Дзеці

Працяг

Іншая

Шыя

Кола

Крокі

Ладдзя

Аксель

Крышталь

Смерць

Каханне

Жыццё

Я

Мы

Отрывок из книги

У распранальні нікога не было, але праз расчыненыя дзверы чуліся галасы: нехта смяяўся, гуляўся, выклікаў імёны, і выхавацелька рабіла заўвагі тым, хто пачаў бегаць паміж сталоў. Мама націснула на гузік, ён праслізнуў у дзірку і расшпіліўся. Брудна-ружовая футрачка знялася разам з рукавіцамі (яны трымаліся на гумцы, што працягвалася праз рукавы). Шапка, якая ўвесь час лезла на вочы, калючы шалік, мокры ад майго подыху, дутыя непрамакальныя нагавіцы і чорныя боты маці зняла таксама. На чырвоныя калготы абула карычневыя сандалі (амаль усе дзяўчынкі з групы мелі каляровыя, зыркія, а на святы прыходзілі ў белых. Мая святочная пара была цёмна-вішнёвая. Гэта было адзіным выключэннем на кожным ранішніку, і я адчувала, як усе бацькі, дзеці, звяры і Дзед Мароз глядзяць на мае ногі, глядзяць і не ведаюць, што я тут ні пры чым, я не хацела). Я павінна была ісці туды, у групу. Дадому – толькі вечарам. Толькі б не апошняй. Мама падштурхнула мяне да адчыненых дзвярэй. Я пераступіла цераз лінію сутыкнення двух розных адценняў лінолеуму. Святло, мітусня. Спінаю адчула скразняк, пасля пачулася рыпенне – мама сышла. Стрымала жаданне бегчы за ёю, крыкнуць уніз лесвіцы што заўгодна, зараўці без словаў, без сувязі, каб гэта быў проста гук загнанай у пастку жывёлы, унутры якой трушчацца косткі. Нават не заплакала – не трэба, не мае сэнсу, нельга, каб яны бачылі.

Марта і Марыя раскладалі лялькі і іх сукенкі, Вова і Саша сутыкалі жоўтыя грузавікі, Каця раскладала фарбаваную драўляную гародніну, усе пачыналі гульні, і тыя раз-пораз зліваліся: лялькі ішлі ў краму, грузавікі збівалі іх, наязджалі на ногі Марыі і Марты, і цяжкія штучныя яблыні каціліся па чырвоным дыване. Я прайшла да свайго стала і лёгка пацягнула шуфлядку. Старое дрэва не зрушыла. Я ведала, што трэба рэзка торгнуць і вытрываць енк і віск, якімі абавязкова суправаджалася адкрыццё. У шуфлядзе ляжалі мае фламастары, алоўкі, размалёўкі, папера. Але пакуль нельга. Толькі пасля сняданку. Я пачакаю, я пасяджу тут.

.....

– Супакойся, ляжы, заўтра ты нікуды не пойдзеш, будзем чакаць доктара і лячыць горлачка, – паўтарала мама.

– Твая новая сяброўка нікуды не знікне, – дадавала яна.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Крыштальная ноч
Подняться наверх