Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Отрывок из книги
Агульнавядома, што большая частка твораў сусветнай літаратуры стваралася мужчынамі. Прызнанне творчых здольнасцей жанчын (Жорж Санд, Шарлота Брантэ, Маргарэт Мітчэл і іншых) з’яўляецца хутчэй выключэннем, чым правілам. Але прыхільнікі літаратурнага «патрыярхату» забываюць, што ўсе найлепшыя «мужчынскія» творы былі напісаны пра жанчын і дзеля жанчын. Іх партрэты і вобразы, узаемнае каханне ці халодная абыякавасць натхнялі пісьменнікаў на стварэнне шэдэўраў.
Так, славутых муз мінулых вякоў даўно няма на свеце. А каханыя шэрагу вядомых творцаў ХХ стагоддзя набліжаюцца да восені свайго жыцця. Але пісьменнікі зрабілі ім самы лепшы падарунак: пакінулі для нашчадкаў іх прыгажосць, радасць і ўсмешкі. А таксама ўзялі за сабой у вечнасць гераінь, прататыпамі якіх сталі музы. Цяпер наша задача – пакінуць у чытацкай памяці іх сапраўдныя імёны і жыццёвыя лёсы.
.....
У любым выпадку, паміж хлопцам і дзяўчынай каменным мурам стаялі былыя канфлікты. У вершы «Иней» Караткевіч пісаў:
Здавалася, усё скончана…
.....