Калі цябе спаткае казка…
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Ганна Навасельцава. Калі цябе спаткае казка…
СМЯХОТНАЯ (НЕ)БЫЛІЧКА ПРА ЧАРАДЗЕЯЎ НЕВЯЛІЧКІХ…
ЯК ЛІСА, ВОЎК ДЫ МЯДЗВЕДЗЬ ШЧАСЦЕ ЗДАБЫВАЛІ…
ЛІСКА-ЧАРАДЗЕЙКА
ШЭРА-ШЭРАНЬКІ…
МЯДЗВЕДЖАЕ ВУШКА
ЯК НА ГРОШЫ НЕБАГАТЫ, ДЫК ХТО Ж ВІНАВАТЫ?
ЯК СЦІЗОРЫК ЗЛАМАЎСЯ…
ПАКАЖЫ СВОЙ НОРАЎ!
І ЧАГО ТАБЕ ТРЭБА?
СМЯХОТНАЯ КАЗКА ПРА СКРАДЗЕНАЕ АЎСЯНАЕ ПОЛЕ…
СМЯХОТНЫ АПОВЕД ПРА ВЯСЁЛУЮ ШЫПШЫНАВУЮ ДУДКУ
ЖАБІН І КАРАЛЕЎНА
ЧАРАДЗЕЙНАЯ ПАПЯЛУШКА
ЯНКА-ВОЎК І ШЭРЫ ЦАРЭВІЧ
КАЗКА ПРА ЧАРАЎНІЦУ
СНЕЖНАЯ, СНЕГАВАЯ…
ДОБРА БЫЦЬ ХОРСАМ
СВЯТЫ І ГОРНІ
Отрывок из книги
Паслухайце, падзівіцеся, людцы добрыя! Ладна ды згодна жылі сваякі-суседзі, Саўка Саўчыкаў ды Грышка Грынчыкаў. Паважаныя, шанаваныя, працавітыя, ашчадныя, старанныя… аж праз меру. Абодва заўзятыя аматары рыбаліць. Хоць, як вядома, меры тут і няма… Нідзе няма: ні як старанным ды працавітым быць, ні як вуду трымаць. Хоць і таптуху шанавалі… Але ж усялякае здаралася!
Дык вось я пра што! Сябравітыя, значыць, суседзі, адна і загана, што любяць хваліцца. Ды не так самі сябе, як адзін аднаго… А ўжо калі пачнуць хваліць – не нахваляцца! Як яно зазвычай бывала… Прыйдзе Саўка ў які гурт, памаўчыць важна ды і завядзе простую гаворку:
.....
– Воўк-воўча шэранькі! А ці не будзеш ты мяне есці?
– Цьху! Аб цябе толькі зубы зламаць! Не пакваплюся. Ды і нясмачная, відаць… Адчапіся ад мяне зусім! – і соладка пацягваецца, прыкрываючы нос лапай.
.....