У чым яго крыўда?

У чым яго крыўда?
Авторы книги: id книги: 622493     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 0 руб.     (0$) Читать книгу Скачать бесплатно Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Зарубежная классика Правообладатель и/или издательство: Public Domain Дата добавления в каталог КнигаЛит: Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 0+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Оглавление

Гарэцкі Максім. У чым яго крыўда?

Максім Гарэцкі. У ЧЫМ ЯГО КРЫЎДА?

I. Гэта дзеялася тады, калі яму, Лявону…

II. Лявон нікуды не хадзіў і цэлы дзень…

III. І так быў не першы і не апошні звычайны калядны вечар даўнага рэжыму…

IV. У Цёмналессі дзве лазні: адна старая – усіхная…

V. Лявон меўся паехаць у школу на посную куццю…

VI. О, вы шчаслівыя і нешчаслівыя дзянькі ў людскім жыцці!

VII. Гардэробная лямпачка на століку-шафцы ціха і змрочна

VIII. І пацякло яно – звычайнае…

IX. У адзін прыгожы дзень прыйшло Лявону некалькі лістоў і адкрытка…

Отрывок из книги

Гэта дзеялася тады, калі яму, Лявону, Рыгораваму сыну, на прозвішча Задума, ішоў дваццаты год і ён быў ужо ў апошнім класе сельскагаспадарчай школы. І гэтым разам, як кожны год, прыехаў ён на Каляды дамоў і бавіў свой гулявы час у роднай вёсцы Цёмналессе.

Цёмналессе – невялічкае, усяго там хат з дваццатак, і дужа, можна сказаць, глухое. Гісторыя чалавечага развіцця пасадзіла яго сярод вялікіх лясоў і прысунула да яго першы знак цывілізацыі – царкву, у канцы васемнаццатага веку, вёрст за дзесяць (як кажуць, але, мусіць, з добрым гакам). Другі знак цывілізацыі – валасную канцылярыю, у палове дзевятнаццатага веку, адчыніла яна ў мястэчку вёрст за пятнаццаць. Там жа, дзе канцылярыя, у мястэчку Целяпенічах, ёсць цяпер і пошта, але калі яна тут цвёрда абсталявалася, сказаць цяжка і нават немагчыма, бо адчынялася і зачынялася, пераводзілася ў іншыя месцы і ізноў варачалася назад – шмат разоў. Нарэшце, самы ўжо відавочны знак цывілізацыі – чыгунка – пралягла ад Цёмналесся пакуль што, на пачатку нашага веку, за добрую сотню вёрст.

.....

– Што ты, старая, прычапілася к яму з сваімі дзеўкамі? Што яму, вучонаму, тыя твае дзеўкі? К настаўніцам няхай бы з'ездзіў, усё ж яны вучоныя – і ведаюць, што як нашто…

– Ага, паеду к настаўніцам! Як слова я ў іх што лепшае знайду? – так сказаў, а тое, што хацелася дадаць яшчэ, тое толькі падумаў. «Настаўніцы з паповічамі круцяцца, – падумаў ён, – звяжыся я, скажуць цёмналесцы: наўчыўся на сабачы брэх, запанеў, да мужыкоў – ні блізка, а да папоў стаў ліпнуць». Падумаўшы, не ўцерпеў і дадаў уголас: – Усе скажуць на мяне: запанеў! Ведаю ўжо я…

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу У чым яго крыўда?
Подняться наверх