Родом из 1816-го

Родом из 1816-го
Автор книги: id книги: 2857852     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 99,9 руб.     (0,93$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Правообладатель и/или издательство: Автор Дата публикации, год издания: 2024 Дата добавления в каталог КнигаЛит: Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 12+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

История-аллегория, правда, показанная через вымысел. Где-то поблизости, в позапрошлом веке, жила преданная близким человеком девушка, а здесь и сейчас живут предания о её истории. Между ними пропасть в два века и разрыв всего лишь в одну ночь. Что можно успеть за одну ночь?Знайте заранее и навсегда: без цели ду́ши и у языков не воскресают. Внимание: некоторые отрывки произведения представлены на двух языках!

Оглавление

Группа авторов. Родом из 1816-го

1

2.1

2.2 (перевод)

3.1

3.2 (перевод)

Отрывок из книги

Мой бацька быў заможным шляхціцам і славутым ваяром Айчыннай вайны 1812-га года. Усім сваім дачкам ён жадаў дабра, і таму ўсіх чатырох маіх сясцёр ён выдаў замуж за людзей, якіх яны не кахалі. Ён сам калісьці ажаніўся не па каханні, але ў шлюбе ён нечакана для сябе, таму што не па сваёй заслузе, змог здабыць гэта ўзвышанае пачуццё. Па гэтай прычыне ён цвёрда верыў у тое, што падобны шлях набыцця сапраўднага сямейнага шчасця даступны ўсім дыхаючым істотам без выключэння.

Мая маці нарадзіла мяне пятым дзіцём і памерла ва ўзросце трыццаці пяці гадоў, калі мне было дванаццаць гадоў. Гэта адбылося ў дзень Першай бітвы пад Полацкам, што ў Віцебскай губерні. Бой быў паміж першым пяхотным корпусам рускай арміі пад камандаваннем генерала Вітгенштэйна і французскімі карпусамі Вялікай арміі маршала Удзіна і генерала Сен-Сіра. Мой бацька быў удзельнікам тых жудасных падзей, і ўсё астатняе жыццё ганарыўся гэтым, нават нягледзячы на тое, што ў самую страшную гадзіну замест таго, каб быць побач з той, якую любіў усім сваім няпростым сэрцам, ён быў заняты тым, што адлюстроўваў нашэсце напалеонаўскай арміі агнём і штыком.

.....

Мяне хацелі выдаць не проста за нялюбага, але і за бессардэчнага чалавека, і ніякія яго багацці не маглі згладзіць прыгатаванага мне жаху. Я сказала бацьку, што калі ён не зменіць свайго рашэння – я лягу непрабудным сном і прасплю ці ўсё сваё жыццё, ці да таго часу, пакуль ён не адмовіцца ад ідэі загадзя горкага шлюбу для мяне. Бацька ведаў, што мае справу з адной з роду Чарадзеяў, бо ён сам быў прадстаўніком гэтага няпростага роду, але ў гневе пракрычаў, што не адступіць ад сваёй першай волі. І я таксама не адступілася ад сваёй волі: легла ў свой ложак і трапіла ў непрабудны сон.

Мяне спрабавалі будзіць… Мне так здаецца… Але я сыйшла ў занадта глыбокую стадыю летаргічнага сну. Калі майго бацькі не стала праз год пасля майго сыходу ў царства сноў, мяне пахавалі ў магіле, выкапанай побач з яго, такім чынам аддаўшы маё нетлеючае цела зямлі. Пахаваць мяне напаўжывой загадаў чалавек, якому мяне прасваталі і якому ў выніку дастаўся маёнтак майго бацькі. Маё цела пераапранулі ў прыгожую белую сукенку нявесты – у тыя часы належыла хаваць нявінніц у такім уборы, – і з пышнымі ўшанаваннямі аддалі шматку зямлі, пазначыўшы яго прыгожым кованым крыжом і агароджай, якія, у рэшце рэшт, пазелянелі ад часу і пакрыліся шызым сфагнумам.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Родом из 1816-го
Подняться наверх