Описание книги
У сваім новым рамане Ксенія Шталенкова запрашае чытача ў чарговае падарожжа. Гэтым разам – у Менск ХІХ стагоддзя.
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Вось і ўсё. Справа выканана, цяпер можна пачынаць новае жыццё. Нават дзіўна, што ўсё адбылося так проста і хутка. Калі ён накіроўваўся сюды, то чакаў усялякага, трымаўся насцярожана. Ніколі не ведаеш, што там робіцца ў чужой галаве.
Але ўсё абышлося.
.....
– Ты выдатна ведаеш, што я абдзеленая гэтымі ўменнямі і шыю надзвычай нязграбна, – ніяк не хацела пагадзіцца з пастанаўленнем Яўгенія Канстанцінаўна.
– Выдатная падстава нарэшце навучыцца, – вызірнуў з-за газеты Канстанцін Мікалаевіч і дабрадушна засмяяўся. – Што скажаш, Бэтсі?
.....