Пошукі будучыні

Пошукі будучыні
Автор книги: id книги: 1015411     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 74 руб.     (0,79$) Читать книгу Купить и скачать книгу Электронная книга Жанр: Литература 20 века Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 1943 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-15-2425-5 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 12+ Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Асноўная праблематыка рамана «Пошукі будучыні» непасрэдна выцякае з задумы твора: вытлумачыць, дзе і як знайсці шчаслівую будучыню для шматпакутнага беларускага народа і радзімы. Натуральна, аўтар не дае гатовых рэцэптаў, ён разважае і прапануе чытачу паразважаць разам з ім. Дзея ў рамане распачынаецца ў час першай сусветнай вайны 1914–1918 гг. і завяршаецца ў час другой сусветнай вайны. Такім чынам, адрэзак часу вызначаны. Зразумела, што за гэты перыяд адбылося шмат эпахальных падзей.

Отрывок из книги

Той дзень быў ціхі, хмурны, сухі і цёплы. Стаяў верасень месяц. І даўно гэта было. Час быў такі, што нашы бацькі былі на вайне. Ішла вайна з немцамі 1914–1918 гадоў. Усе мы былі або малыя, або самыя зялёныя падросткі. Асенні дзень ужо хіліўся да вечара свайго. Мы былі ў полі. Тыя гады прымусілі нас змалку дзён прывучвацца да плуга і касы, да пілы і сякеры, да гэбля і долата, да молата і кавадла. Гэтае начынне і прыладдзе, па якім яшчэ нядаўна хадзілі бацькавы рукі, было яшчэ і цяжкае і вялікае кожнаму з нас, але ў той меры, у якой ішоў час, усё больш звыкласць, як светлы ратунак, прыходзіла да нас, і, тыдзень за тыднем, месяц за месяцам, сталася так, што дзесяцігоднія дзяўчаткі жалі жыта, дванаццацігоднія хлапчукі аралі як мае быць, а пятнаццацігоднія самі вялі гаспадарку, кармілі сем'і працай сваіх рук, ведалі, дзе, што і як сеяць, умелі зрабіць новы панарад і драбіны і давалі слушныя заўвагі кавалю, калі той не так як трэба нацягваў шыну на кола. Шаснаццацігоднія хлопцы хадзілі па пілоўцы, а семнаццацігоднія пачыналі пераймаць цяслярства.

Пакуль змеркне, кожны з нас стараўся ўправіцца з работаю. Унь на самым крайнім палетку ходзіць за плугам чатырнаццацігодняя Волечка Нявадавых. Сам Нявада больш як паўгода не шле пісем з вайны. Волеччын голас, калі яна паганяла каня, чуўся па полі круглы дзень. Сама яна даволі рослая, і ранняя праца выраўняла яе, твар абветрыўся, рукі папрутчэлі і паходка стала цвёрдай. Асмугласць ляжала на яе шчоках, і босыя ногі не баяліся ржэўя. Подых восені ціхай задумёнасцю клаўся на поле, і ўдалечыні сіняя істужка лясоў здавалася разасланай цераз усю зямлю. Каржакаватая хвоя, якая расла на фоне лесу і далёка ад яго, здавалася рухавай: яна як бы ішла ў наш бок.

.....

Здавалася, што няма на свеце ні вайны, ні выгнанства, а толькі радасць чалавека жыць сваею воляй.

Раптам салдат спахмурнеў, устаў і сказаў:

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Пошукі будучыні
Подняться наверх