З дазволу караля і вялікага князя

З дазволу караля і вялікага князя
Автор книги: id книги: 1001715     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 167 руб.     (1,59$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: История Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2016 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-7021-95-6 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Набыўшы гэтую кніжку, чытач зможа зрабіць цікавае падарожжа ў мінуўшчыну, дзе яго нецярпліва чакаюць вядомыя і невядомыя гістарычныя асобы, што існавалі насамрэч, але з якімі здараліся малаверагодныя ці неверагодныя падзеі. Гэта значыць, што вам у рукі трапіла выданне беларускіх гістарычных анекдотаў.

Оглавление

Леў Казлоў. З дазволу караля і вялікага князя

З дазволу аўтара

Усмешкі між летапісных радкоў

Прыправа да гуманізму

Рыцары еўрапейскай сарматыі

Дасціпны люд паспаліты

Каранаваныя снапы

Ад Яся да Стася

Што дазволена Радзівілу

Даведнік

Паказальнік імёнаў

Выкарыстаная літаратура

Отрывок из книги

Як ні круці, а ўсё ж гісторыя – гэта не столькі само па сабе мінулае, колькі тое, што пра яго напісана.

Дарма думаць, што такое сцверджанне справядлівае выключна ў адносінах да нас і да нашага круцельскага часу. Не, так і раней было і, хутчэй за ўсё, пазней таксама будзе.

.....

Калі падкаморы Гневаш канчаткова зразумеў, што паставіў не на таго каня, дык вырашыў хоць маральна кампенсаваць свае страты. Падабраўшы адпаведны момант, расказаў каралю, што прытуліў на пэўны час прынца з Габсбургаў, які ўсяго на чатыры гады старэйшы за каралеву і на шаснаццаць маладзейшы за яго вялікасць, ды яшчэ, што і заручаныя яны, Ядвіга і Вільгельм, некалі былі і сустракаліся як да Ягайлавага прыезду ў Кракаў, так і ўсе наступныя гады ў Гневашавым доме…

У сям’і нібыта ўсё прыйшло ў парадак. Але каралева Ядвіга так і не ашчаслівіла Ягайлу. Праз трынаццаць гадоў ён аўдавеў. Кароль ажэніцца яшчэ тройчы. I толькі ў апошнім шлюбе – з маладой і прыгожай князёўнай з нашых беларускіх краёў, Сафіяй Гальшанскай, нарэшце займее дынастычных інфантаў. А сасватаў яму гэтую прыгажосць вялікі князь літоўскі Вітаўт, з якім кароль не раз калаціўся.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу З дазволу караля і вялікага князя
Подняться наверх