Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве
Автор книги: id книги: 1942953     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 80 руб.     (0,87$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Историческая литература Правообладатель и/или издательство: Издательские решения Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 9785005326270 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 12+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Кніга «Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі» – вынік жаданьня спазнаць сэнс зьместу Бібліі пры дапамозе мастацкіх твораў, выявы якіх разьмешчаны на паштовых марках розных краін сьвету. Чаму на паштовых марках? Бо адначасова стваралася філятэлістычная калекцыя «Біблейскія гісторыі». І мэтад паралельнага вывучэньня дае добрыя вынікі. У кнізе каля дзевяноста артыкулаў. І яшчэ спроба маіх разважаньняў над зьместам Бібліі. Спроба зразуменьня яе зьместу…

Оглавление

Лявон Карповіч. Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве

Біблія і філятэлія

Стварэньне Сьвету і раньняя гісторыя жыцьця Божага народу (5508—1050 да Р.Х.)

Стварэньне Сьвету і страта Раю

Стварэньне Сьвету

Стварэньне чалавека

Рай

Грэх

Вынікі парушэньня Запаведзі Божай

Каін і Авель

Сусьветны патоп і яго наступствы. Ноеў Завет

Патоп

П'яны Ной

Вавілонская вежа

Аўрагамаў Завет. Патрыярхі Абранага народу

Божая місія. Пакліканьне Абрама

Сустрэча Абрама і Мелхісэдэка

Сара і Агар

Гасьціннасьць Абрагама

Драматычнае выпрабаваньне веры

Спрэчка Абрагама з Богам аб Садоме

Рэбэка

Падман

Загадкавы сон Якава

Якаў на службе ў Лавана

Загадкавае змаганьне Якава

Магіла Рахілі

Дванаццаць сыноў Якава

Сымбалі дванаццаці сыноў Якава

Гісторыя Язэпа

Патрыярхі Ізраіля і іх жонкі

Сымболіка пачатку Біблейскай гісторыі

Майсееў Завет – галоўны Завет Бога з Ізраілям

Цудоўнае выратаваньне немаўляці Майсея

Майсей – абаронца пакрыўджаных і слабых

Божае пакліканьне з палаючага куста

«Адпусьці народ Мой…»

Дзесяць бедзтваў

Пасхальная ноч і Выхад зь Егіпту

Цудоўны пераход праз Чырвонае мора

Падарожжа праз пустыню да гары Сінай

Запавет на гары Сінай

Выведнікі ў Ханаане

Пакараньне Карэя, Дафана і Авірона

Медны зьмей

Валаамская асьліца

Сьмерць Майсея

Дабраславенства народу – узнагарода за вернасьць Богу

Сьвята Тыдняў

Уваход у Зямлю Абетаваную

Сьвята Намётаў

«Шма, Ісраэль» – «Слухай, Ізраіль»

Час судзьдзяў

Ізраільскія судзьдзі

Дэвора

Гедэон

«Ефтай Галаадыцянін быў чалавек адважны…»

Самсон

Гісторыя Рут і Наэміні

Старажытная гісторыя жыцьця Божага народу (1050— 440 да Р.Х.)

Пэрыяд адзінага царства (1050 – 940 да Р.Х.)

Самуіл

Саўл – цар Ізраілю

Памазаньне Давіда

Давід і Галіяф

Перасьлед Давіда Саўлам

Сьмерць Саўла

Давідаў Запавет

Псальмы Давіда – сад Боскіх песьняў

Саламон. Мудрасьць Саламона

Суд Саламона

Храм Божы

Саламон і царыца Саўская

Трагедыя Саламона

Кнігі Мудрасьці і Паэзіі

«І прамовіў ён тры тысячы выслоўяў…»

Выслоўі

Песьня песьняў

Эклезіяст – Прапаведнік (Коэлет – Сабранае)

Пакуты нявіннага Ёва

Пэрыяд першага Храму (950—586 да Р.Х.). Судзьдзі і Прарокі

Падзел царстваў

Прарок Ільля – першаадкрывальнік «веяньня ціхага ветру» – духу любові Божай

Прарок Елісей

Прарок Ёна

Канец Ізраільскага царства

Прарок Навум

Кніга Тавіта або шлях да дасканаласьці

Прарокі

Прарок Ісайя

Подзьвіг Юдзіф і… Скарына

Ерамія – Прарок гневу і надзеі

Прарок Езэкііль – «Вартаўнік дома Ізраілевага»

Прарок Данііл – Прарок прадказальнік і тлумач

Абарона Даніілам нявіннай Зузаны

Перамога Данііла над бажаством Бел і драконам

Вавілонскі палон

Вавілон

Над рэкамі Вавілона, там сядзелі і плакалі мы…

Дэклярацыя Незалежнасьці і Аднаўленьне Храма

Вяртаньне з палону

Пэрсыдзкая імпэрыя

Прарок Захарыя – Серпавідзец

Эстэр

Міжзапаветны пэрыяд або 400 гадоў маўчаньня (440 да Р.Х.-30 ад Р.Х.)

Грэцкі пэрыяд (333—165 да Р.Х.)

Аляксандр Македонскі

Селяўкіды (198—165 да Р. Х.)

Пэрыяд незалежнасьці (165—63 да Р.Х.)

Паўстаньне Макавеяў

Рымскі пэрыяд (63 да Р.Х. – 3 ад Р.Х.)

Ірад

Прыход Мэсіі

Пасьляслоўе

Крыніцы

Отрывок из книги

Кнігі Сьвятога Пісаньня, якое складаецца з Старога і Новага Запаветаў, маюць агульную назву «Біблія». Назва паходзіць з грэцкай мовы і азначае ў перакладзе «кніга», якая зьяўляецца найбольш важнай з усіх кніг, проста «Кніга Кніг». Сапраўды, Біблія зьяўляецца адной з найважнейшых кніг у гісторыі сьвету, і не толькі ў сэнсе духоўным, але і літаратурным, гістарычным і сацыяльным. Няма ніякіх сумневаў, што для многіх людзей Біблія зьяўляецца свайго роду жыцьцёвай інструкцыяй, своеасаблівай кнігай псыхалягічнай, філязофскай, унівэрсальнай. Для мільёнаў людзей Біблія была і застаецца крыніцай вечнай ісьціны і мудрасьці, вучыць любіць і дараваць.

Сьвятое пісьмо зьмяшчае праўду пра Бога і праўду пра чалавека і паказвае дзеі чалавецтва праз адносіны з Богам.

.....

Ішлі гады. Абрам і яго жонка старыліся, а дзяцей у іх усё не было. А ў тыя часы існаваў звычай, па якім спадарыня, якая не мае дзяцей, магла даць свайму мужу ў жонкі служанку. Дзіця, народжанае служанкай, станавілася спадчыньнікам гаспадара. У Сары была рабыня Егіпцянка Агар, якую Сара і аддала ў жонкі Абраму. У Бібліі гэта запісана так: «Ён увайшоў да Агары, і яна зачала. А ўбачыўшы, што зачала, яна пачала пагарджаць гаспадыняй сваёй. І сказала Сара Абраму: у крыўдзе маёй ты вінаваты; я аддала служанку маю ва ўтробу тваю; а яна, угледзеўшы, што зачала, пачала пагарджаць мною; Гасподзь хай будзе судзьдзя паміж мною і табою. Абрам сказаў Сары: вось, служанка твая ў тваіх руках; рабі зь ёю, што табе заўгодна. І Сара пачала ўціскаць яе, і тая ўцякла ад яе» (Быцьцё 16:4—6).

На карціне Рубенса «Агар пакідае дом Абрама» на парозе дома сівабароды старац Абрам, побач зь ім Сара, яго жонка. Яна настолькі злая, што гатовая ўдарыць Агар і ўжо занесла руку. Сабака заліваецца брэхам, скаліцца на Агар. Ён відавочна не любіць Агар. Толькі Абрам чамусьці захоўвае спакой. Але пазірае неяк вінавата. Агар сыходзіць. Сыходзіць у нікуды. У невядомасьць.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве
Подняться наверх