Завяршыць гештальт
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Отрывок из книги
Чорнае «бэ-эм-вэ» чакае нас каля гандлёвага цэнтру на праскім Сьміхаве, я прыходжу першы, як самы нецярплівы, набліжаюся да маладога хлопца ў курортнай уніформе й цёмных акулярах (якіх ён, паспрачаюся, не здымае ня толькі ўлетку) – той стаіць, абапершыся задам на капот, раз-пораз пазіраючы на гадзіньнік. Павітаўшыся, задаю галоўнае пытаньне:
Адказ на пароль – кароткі абыякавы ківок, таксама нібы дамоўлены. Хлопец яўна не ў захапленьні, што яму давядзецца правесьці дзьве гадзіны ў машыне з чалавекам майго выгляду й акцэнту. Адзіны плюс, які ён бачыць ува мне – мінімальная колькасьць багажу, што складаецца з аднаго заплечніку.
.....
– Як даляцелі? – пачынаю з абавязковага.
– А што тут ляцець, – махае рукой мужчына з гераічнай абыякавасьцю маёра Гагарына. – Вы ж таксама да нас самалётам?
.....