Вараціш-гара
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Маргарыта Латышкевіч. Вараціш-гара
Intermezzo. Ільга
Fuga a 2 voci. Вараціш–гара. Аповесць
Coda
Отрывок из книги
Гэта быў яблык.
Самы звычайны, падрумянены сонцам, наліўны, цяжкі, з кароткім сухім хвосцікам.
.....
Ільга адказала кіўком. Музыкаў у замку сапраўды было нямнога, а тыя, што былі, не маглі асабліва пахваліцца ані выбітным уменнем, ані пекнымі песнямі. Князь хацеў склікаць лепшых майстроў з бліжніх зямель на кірмаш і на сынава вяселле, але з тых запрошаных пакуль яшчэ ніхто не з’явіўся.
Зрэшты, падумала Ільга, гэта трохі нават дзіўна. Усе гэтыя два гады ў княжым замку яна не чула сапраўднай музыкі. Вядома, жанчыны часам спявалі за працай, а дружыннікі – за кубкамі з віном, але тая музыка была дамашняя, для сваіх патрэб, без палёту, без віхуры і чароўнай сілы. Дзеля танцаў на баляваннях запрашалі і музыкаў, часцей вандроўных майстроў кшталту таго старога гуляра, але ўсё было не тое, не так, не сапраўднае. Бо сапраўдная музыка – Ільга гэта знекуль цвёрда ведала – мусіла быць менавіта чароўнай, палётнай, крылатай. Не таму, што яе наўмысна спавівалі чарамі, а проста таму, што іначай стварыць сапраўднае не атрымаецца. Проста таму, што іначай не ўмееш. Проста таму, што музыка – такая.
.....