Быць хрысціянінам

Быць хрысціянінам
Автор книги: id книги: 960230     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 79,9 руб.     (0,8$) Читать книгу Купить и читать книгу Электронная книга Жанр: Религиоведение Правообладатель и/или издательство: НП «Центр современной литературы» Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-5-903898-32-9 Возрастное ограничение: 0+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Цыкл гутарак, прамоўленых уладыкам Антоніем у 1995 годзе адмыслова для аўдыторыі ў Расіі, дапоўнены дакладам на тэму духоўніцтва (Масква, 1987) і гутаркай аб хрысціянскім жыцці (Лондан, 1990). У перакладзе на беларускую мову.

Оглавление

митрополит Антоний Сурожский. Быць хрысціянінам

Ад выдаўцоў

Пра хрысціянства

Пра царкву

Пра таемствы

Пра пакаянне

Пра споведзь

Духоўнасць і духоўніцтва

Пра малітву

Пра хваробы

Пра святасць і духоўнасць

Пра шлюб, пра дзяцей

Пра смерць

Пра жыццё хрысціянскае

Отрывок из книги

Мне прапанавана тэма пра хрысціянства: што значыць «быць хрысціянінам» і як быць хрысціянінам у сучасным свеце.

У нейкім сэнсе, быць хрысціянінам вельмі проста. Хрысціянін – гэта вучань і сябар Хрыста; два гэтыя паняцці сумежныя, хоць ёсць і адрозненні. З аднаго боку, мы – вучні Хрыстовыя, ягоныя паслядоўнікі, і пагэтаму павінны вучыцца ад Яго праз Евангелле таму, у што Ён верыць, таму, як Ён вучыць нас жыць. Я не выпадкова скарыстаў выраз «у што Ён верыць». Неяк у Расіі малады афіцэр на прыступках маскоўскага гатэля «Украіна» запытаўся ў мяне: «Добра, вы верыце ў Бога. А вось Бог – у што Ён верыць?». І я яму адказаў: «Бог верыць у чалавека».

.....

Я ўзгадваў таксама, што мы павінны быць не толькі вучнямі Хрыста, але і Ягонымі сябрамі. Бывае, да мяне на споведзь прыходзіць дзіця год сямі-васьмі і прыносіць цэлы спіс грахоў. Я слухаю і пасля звычайна пытаю: «Скажы, ты сам адчуваеш сябе вінаватым ці паўтараеш мне тое, у чым цябе папракаюць твае бацькі?» – «Не, мама мне казала, што я павінен спавядацца ў тым ці гэтым, бо гэта яе злуе, гэтым я парушаю спакой сямейнага жыцця». Я на гэта адказваю: «Цяпер забудзься пра гэта; не аб тым гаворка. Ты не прыйшоў расказваць мне, на што злуюцца твае маці ці бацька. Скажы лепш вось што: Ты пра Хрыста што-небудзь ведаеш? Ты чытаў Евангелле?» – «Ну, мне мама і бабуля распавядалі, і я штось чытаў ды ў царкве чуў». – «А скажы: табе Хрыстос падабаецца як чалавек? Ты хацеў бы з Ім пасябраваць?» – «Так!» – А ты ведаеш, што значыць «быць сябрам»? Сябар – чалавек, адданы іншаму ва ўсялякіх жыццёвых абставінах, які гатовы ўсё рабіць дзеля таго, каб яго не расчараваць, яго не падмануць, застацца з ім, нават, калі ўсе астатнія ад яго адвернуцца. Сябар – чалавек, верны да канца. Вось уяві: калі б Хрыстос быў хлопчыкам у тваёй школе і ўвесь клас супраць Яго паўстаў, што б ты зрабіў? У цябе хапіла б сяброўства, а гэта значыць вернасці і адвагі стаць побач з Ім і сказаць: калі хочаце Яго біць, біце і мяне, бо я з Ім…. калі ты можаш сказаць пра Хрыста, што гатовы быць такім сябрам, то можаш далей ставіць перад сабою пытанні. Чытай Евангелле, стаў перад сабою пытанні пра тое, як можна так пражыць, каб Яго ў табе самім не расчараваць. Як можаш ты так пражыць, каб Ён радаваўся за цябе, радаваўся, калі бачыў, які ты чалавек, якім ты стаў дзеля гэтага сяброўства. Ты разумееш гэта?» – «Так». – «І ты гатовы на гэта ісці?» – «Так»… Дык вось, у гэтым – усё хрысціянскае жыццё. Усё хрысціянскае жыццё заключаецца ў тым, каб быць верным сябрам Хрыста і заўжды вучыцца таму, што Ён любіць, а што для Яго агідна, што прывяло Яго да смерці, – і адпаведна сябе паводзіць.

Калі перанесці гэтыя пытанні і гэтыя пачатковыя адказы на сучаснае жыццё, то можна бачыць, што гэта значыць. У раннія вякі хрысціянства быць сябрам Хрыстовым, быць верным Яму, лаяльным Яму, значыла быць гатовым перад людзьмі, якія ненавідзелі Яго, перад ганіцелямі веры, якую Ён прапаведаваў, сказаць: «Я адзін з іх!» – і, пры неабходнасці, пацярпець. І не толькі самому пацярпець, бо ў старажытнасці пацярпець за Хрыста лічылася за гонар, лічылася самым найлепшым, што можа адбыцца ў жыцці. Ёсць вельмі кранальны аповед у жыціях святых. У Рыме да Калізея імчыцца жанчына і сустракае свайго знаёмага, які яе спыняе: «Куды ты бяжыш? Там хрысціян катуюць!» – «Так, – адказвае яна, – я хачу памерці разам з імі». – «Але нашто ты туды цягнеш свайго малога?» – «А як жа! Няўжо я пазбаўлю яго радасці памерці за Хрыста!» Вось так ставіліся ў старажытнасці. У наш час нам не пагражае смерць так наўпрост, але перад намі ўвесь час паўстае пытанне: ты з Хрыстом ці супроць Яго? Нават у самых дробных рэчах: ты гатовы хлусіць? Ты гатовы падманваць праз баязлівасць, дзеля выгады?.. Калі ты гатовы гэта рабіць, ты не вучань Хрыста. Ты гатовы забыць пра патрэбу іншага чалавека, таму што яна невыгодная для цябе альбо патрабуе ад цябе намаганняў, якія ты не гатовы прыкласці? Ты не вучань Хрыста… Быць вучнем Хрыстовым не значыць увесь час здзяйсняць якія-небудзь гераічныя ўчынкі; гэта значыць штодня гераічна здзяйсняць дробныя ўчынкі; мець думкі чыстыя, вартыя той любові, якую Бог да цябе мае; мець праўду жыцця, наколькі гэта магчыма, нават з небяспекай, нават з рызыкай; гэта значыць – не саромецца свайго звання хрысціяніна, быць гатовым перад людзьмі сказаць: «Так, я Хрыстовы, калі хочаце адмовіцца ад мяне, адмаўляйцеся, але я не адыйду ад Хрыста дзеля таго толькі, каб застацца з вамі». І гэта вельмі істотна. Гераічныя ўчынкі нам даюцца рэдка, а штодзённы гераізм не патрэбны. Шмат гадоў таму айцец Сергій Булгакаў напісаў артыкул «Гераізм і падзвіжніцтва». Ён гаворыць пра тое, што гераізм – гэта момант, калі чалавек здзяйсняе адзін учынак, якім можа скончыцца яго жыццё альбо які прынясе перамогу; а падзвіжніцтва – гэта тая форма жыцця, пры якой чалавек пастаянна вучыцца ў Хрыста, як жыць, пастаянна прапускае ў сваю душу святло Хрыстовае, пастаянна імкнецца жыць годна, быць вартым свайго чалавечага звання, быць вартым Хрыста.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Быць хрысціянінам
Подняться наверх