Інтэрпрэтацыі

Інтэрпрэтацыі
Автор книги: id книги: 1009403     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 78 руб.     (0,83$) Читать книгу Купить и скачать книгу Электронная книга Жанр: Изобразительное искусство, фотография Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2012 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-6906-66-7 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Мастацтвазнаўца, па сутнасці, – інтэрпрэтатар, “перакладчык” твораў выяўленчага мастацтва. Візуальную мову ён ператлумачвае на мову вербальную і пры гэтым дадае ўласныя разважанні наконт пэўнага твора альбо перыяду творчай біяграфіі. Каб зразумець, наколькі Мікалаю Паграноўскаму тое ўдалося, трэба, як мінімум, прачытаць гэтую кнігу. Ніколі ён не дазваляў сабе такіх вольнасцяў, як “замураваць” мастака ў якім-небудзь шэрагу аўтараў, а тым больш пазначыць ягоны рост паводле ранжыру: гэта лепей зробіць Час. Паграноўскі заўсёды паказвае мастака як творчую асобу, якая пазітыўна ўплывае на сваё кола зносінаў і, праз яго, на цэлае грамадства.

Отрывок из книги

Мастацкае жыццё ў Мінску надзвычай багатае і разнастайнае. Дастаткова ўспомніць апошнія выстаўкі ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР. Аматары мастацтва ўбачылі сучасны польскі партрэт са збору Радамскай галерэі, жывапіс сучаснага аўтара з Югаславіі Міліча ад Мачвы, а зусім нядаўна закрылася выстаўка славацкага мастака Марціна Бенкі (са збору Славацкай нацыянальнай галерэі ў Браціславе).

І вось яшчэ адна падзея: у канцы верасня ў залах Дзяржаўнага мастацкага музея БССР адкрылася выстаўка графікі Наталлі Паплаўскай. Імя вядомае не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. На многіх мовах свету выдадзеныя кнігі з ілюстрацыямі Н. Паплаўскай.

.....

Плённая праца Н. Паплаўскай адзначана прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі, медалём і дыпломам Францыска Скарыны, але самая галоўная ўзнагарода – гэта шчаслівыя і ўдзячныя вочы дзяцей і дарослых, што прыйшлі паглядзець на цудоўныя творы.

Трэба меркаваць, што гэтыя разважанні падштурхнулі Бяляева раскрыць акантоўку. І пад ёй выявіўся подпіс: «В. Ваньковіч». А гэта азначае, што мы маем падрыхтоўчы накід да партрэта. Але ж дзе жывапісны партрэт?

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Інтэрпрэтацыі
Подняться наверх