Вольны птах. Раман
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Мікола Адам. Вольны птах. Раман
МІКОЛА АДАМ. ВОЛЬНЫ ПТАХ (раман)
Отрывок из книги
10 кастрычніка 1997 года я памёр. Сэрца спынілася на 58 секунд падчас таго, як доктар 9-й клінічнай бальніцы горада Мінска Шкодзік выкалупліваў з маёй прабітай галавы аскепкі цемянной косткі справа. Відаць, нешта зачапіў у мозгу, бо кавыраўся менавіта ў ім, чысціў яго, як марожанае ў вафельнай аздобе, куды трапіла шкло ад магчымай разбітай вітрыны ў магчымай кавярні.
Я тады працаваў спецкарэспандэнтам газеты «Культура». Гучная пасада на самай справе не мела анічога гучнага ў рэчаіснасці. І хоць я меў суадноснае пасведчанне, мае абавязкі пачыналіся і заканчваліся «падай-прынясі». Галоўным чынам я адвозіў у Дом друку звярстаную і спампаваную на дыскету газету, каб яна паспела выйсці ў загадзя абгавораны тэрмін. Выйсці, звычайна, выданне паспявала, аднак з тэрмінамі здачы ў друк амаль увесь час спазнялася. Гэта было маё першае афіцыйнае месца працы. Менавіта ў «Культуры» я зарабіў працоўную кніжку і распачаў працоўны стаж.
.....
– Можна – не можна, няважна, – адказаў я. – І проста неабходна адзначыць маё другое нараджэнне, – дадаў. – Ці хтосьці супраць?
– Мікола не мяняецца, – падсумаваў Павел. – Нічому жыццё не вучыць.
.....