Каханні. Дваццаць рэальных гісторый
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Ніна Лістота. Каханні. Дваццаць рэальных гісторый
Лабірынт
Плямы на скуры
«Веташок, веташок, табе неба…»
Фукусіма-дождж
Крык
Цягнік Менск-Гомель
Дым цыгарэт з ментолам
Пах лаванды
Цвердалобы
Дзяўчына спявала ў царкоўным хоры
Птушкі непералётныя
Човен
Плыві, рыба, плыві
Фіджы пасярод чарніц
Адна В
Грузія з сабой
Музычны куфэрак
Усё, што хочаш
Навальніца з боку лесу
Як прыручыць багемнага мастака
Отрывок из книги
Ён прывёў мяне ў лабірынт. Ведаеце, атракцыён такі. Бясконцыя павароты, меланхалічнае ззянне фосфарных лямпаў. Там не ўяўляеш, куды прывядзе наступны крок і колькі іх яшчэ будзе.
Яго зубы глядзеліся ненатуральна белымі, і я не верыла гэтай усмешцы. А сваю, што гэтаксама ззяла ад флюарэсцэнтных лямпаў, імкнулася схаваць. Каб не бачыў ні ён, ні нехта выпадковы.
.....
Раззлаваны багамол ― тым, што лета стракозкі для яго скончылася, ― аднойчы ўдарыў яе. Гэта паўтарылася зноў. Яна не ведала, як выблытацца з ліпкай сеткі, у якую трапіла.
Макс знаходзіўся на адлегласці літаральна выцягнутай рукі. Яны даволі часта бачыліся ў кампаніі. І Агатка была шчаслівай проста ад таго, што ён побач.
.....