Саламея
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Отрывок из книги
Пачынаючы размову пра Оскара Ўайлда, варта падрыхтавацца да таго, што з вялікай імавернасцю не скажаш нічога новага – і нічога пра Оскара Ўайлда. Маштаб легендаў, чутак, скажэнняў і прыхарошванняў, якімі ахутаная фігура «лонданскага дэндзі», даўно перасягнуў усе магчымыя межы. І бадай вось тут Ўайлда акурат можна было б абвінаваціць у «непрыстойных паводзінах», але, мяркую, ён ведаў, на што ішоў: «Горшай за чуткі пра вас можа быць толькі іх адсутнасць».
Эдгар По напісаў цэлае апавяданне пра найлепшую схованку, якая ва ўсіх на вачах. Гаворка ніжэй пойдзе пра тое, што ўсе ведаюць, але не заўсёды ўлічваюць. Так, перад намі сфінкс без загадкі, але зняць сем – ці колькі атрымаецца – пакрывалаў падманных уяўленняў пра яго часам хочацца.
.....
«Бо ў пекле я жыў заўсёды», – адказаў Чалавек. І было маўчанне ў Доме Суду.
І парушыў маўчанне Бог, і сказаў Чалавеку: «Бачу, што не магу Я адправіць цябе ў пекла. Сапраўды кажу, у рай дарога табе. Проста ў рай твая дарога».
.....