План Бабарозы
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Павал Касцюкевіч. План Бабарозы
Раздзел 1. Вось яна
Раздзел 2. Бабулі і дзяды
Раздзел 3. Найбольшая любасць
Раздзел 4. Святая вера ў…
Раздзел 5. Іншыя аўтсайдары
Раздзел 6. Матрыярх
Раздзел 7. Шлюб Бабагруні і Дзядзюлі
Раздзел 8. Кароткая гісторыя фемінізму
Раздзел 9. Мама апавядае
Раздзел 10. Кніга будучых камандзіраў
Гісторыя замест эпілога. Усе памерлі
Отрывок из книги
Вось яна. Вызірае на свет Божы з авальнага, жаўтавата-шэрага медальёна. Вусны банцікам, з вачэй шугае феерверк гняўлівых яскарак. Фотамайстар, эмальшчык ці хто там трохі перакруціў прапорцыі: вочы выйшлі завялікія, навыкаце, рэшта ж твару – наадварот, здрабнілася. Таму выглядае яна ўсё роўна як суседка знізу, што падазрона зазірае ў вочка тваіх дзвярэй з лесвічнай пляцоўкі (ты ж бачыш яе з кватэры). Дзвярны званок распаляецца да беласці, і з таго боку чуваць лямант пра залітую кухню або нараканні на шум пагулянкі, а таксама пра гатоўнасць усыпаць недысцыплінаваным суседзям-выблядкам перцу з імберцам. Гэтаксама і Бабароза. Назіркам пільнуе з эмаляванага медальёна. І вось-вось, здаецца, я пачую яе тыраду: “Што творыце, га?! Што вы тутай, на гэтым свеце, архараўцы, сабе ўдумалі? Ух, зараз вылезу я з-пад зямлі і задам вам, гоям і нехрысцям, турэцкую лазню!”
Цяпер, на Дзяды, стоячы ў габрэйскім сектары Маскоўскіх могілак, прыгадваю колішнія сюды візіты. Тады Дзядзюля заўжды браў з сабою нібыта для працы стары ручнічок ці анучу, якія імгненна накідваў на медальён. Нават пасля смерці былой цешчы моцы сустракацца з яе позіркам Дзядзюля так і не набраўся. Вельмі ацяжэла рука Бабарозы на ім. А на мне? Ну, ясна, і на мне…
.....
Я заказваю чырвонае віно, яна – піва. Такая ў нас завядзёнка. Хаця я ведаю, што ад узрушанасці не вып’ю больш за два келіхі.
Мы будзем гаманіць занач. І ў першы дзень нічога, хутчэй за ўсё, не будзе. Яна, як заўжды, не гатовая з дарогі, ці там у яе якраз жаночае. “Пачакай, Persejčyk, заўтра ноччу, абяцаю”. Думаю, яна робіць гэта наўмысна. Каб павялічыць асалоду. Маўляў, пачакалі месяц, дык пачакаем і яшчэ адзін дзянёк. Але я звычайна не настойваю. У мяне самога ўвесь першы вечар трасуцца каленкі. Якія ўжо тут любошчы, адно марнаванне.
.....