Беларусалім. Кніга першая. Золак

Беларусалім. Кніга першая. Золак
Автор книги: id книги: 1015988     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 191 руб.     (2,08$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Современная зарубежная литература Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2017 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-617-7599-15-8 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца штаб-кватэра карпарацыі «Непагасны свет», якая выбірае эмблемай чорны квадрат і мае мэтай ні больш, ні менш – даць усяму чалавецтву шчасце: кожнаму – пульт ад самога сябе, сваіх пачуццяў, настрояў і болю. Зорка «Непагаснага» Андрэй Белазор, ягоная каханая Вольга Васілеўская і таямнічы геній Чорнага квадрату Цімур у навагоднюю ноч трапляюць у галавакружны вір падзеяў з удзелам вышэйшых службовых асобаў Беларусі, міжнароднага капіталу ды вернікаў-хрысціянаў: евангельскага пастара Льва Каляды, пробашча Касцёла святога Роха Пятра Гарнастая і праваслаўнага анархіста Яна Яснага. Паступова робіцца зразумела, што і ў Бога, і ў д’ябла грандыёзныя планы адносна Беларусі. Краіна ператвараецца ў поле эпічнай бітвы з відам на Апакаліпсіс. Такім чынам, «Беларусалім» – раман пра тое, што тоіць у сабе Беларусь.

Отрывок из книги

Па-над гатэлем “Беларусь” задрыжэла халодная зорка. Ледзь бачная кропля сьвятла. Сьлязінка ў прадоньні.

Чалавек у чорным сьпінжаку, які стаяў на Траецкім мосьце празь Сьвіслач, плюнуў уніз. Маленькі згустак цяпла аддзяліўся ад цела і праз імгненьне пацалаваў цемру.

.....

І сэрца, зь ціхім говарам айчыма, з мудрай усьмешкай доктара Альберта, зь белай яблынявай квеценьню Заслаўя і аблокамі па-над Менскім морам – і розум, з усімі разьлікамі, дэйламі карнэгі, планамі ды пантамі, і усё прамёрзлае да касьцей цела, якое калісьці столькі хацела, – хай зьбяруць усё, што сашкрабецца з асфальту, бампера ды бліскучага радыятара, у печ крэматорыя, у вагонь непагасны, і зачыняць чорнай засаўкай.

І быў жаль, сьляпушчы, пякучы, да пранізьлівай насалоды жаль – ён, апошні Белазор, астатняя надзея Беларусі, які не рабіў нічога благога, геній і прыгажун… Бах! – рассадзіць сябе стопудовым молатам машыны ў самым цэнтры беларускай гісторыі.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак
Подняться наверх