Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла
Автор книги: id книги: 1556979     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 5,99 руб.     (0,05$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Религиоведение Правообладатель и/или издательство: Издательские решения Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 9785449892720 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

У гэтым выданні чытачу прапануецца аналіз фундаментальных праблем, звязаных з літургіяй Каталіцкага Касцёла, і абарона непраходзячай каштоўнасці традыцыйнай лацінскай Імшы. Аўтар разглядае месца лацінскай мовы ў літургіі, выкарыстанне цішыні і грыгарыянскага спеву, навучанне св. Тамаша Аквінскага, змест календара і літургічных тэкстаў, а таксама шэраг іншых аспектаў. Ён дэманструе іх неад’емнае значэнне для ўнутранага жыцця Касцёла і яго місіі ў свеце.

Оглавление

Пітэр Кваснеўскі. Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла

Ад перакладчыка

Прадмова

Падзяка

Раздзел 1. Урачыстасць як цэнтральная праблема

І

Страх перад рытуалам

Музыка і начынне, годныя Божага дому

II

Нефармальная духоўнасць

Калі не станеце як дзеці

Verbum caro factum est супраць шматслоўнасці

Раздзел 2. Слова Бога і шматслоўнасць чалавека

Слова супраць шматслоўнасці

Мова цяжкая і мова лёгкая

Усепаглынаючая малітва

Закон спадаючай даходнасці

Святое Пісанне: колькасць ці якасць?

Рэформа, якая падманула чаканні Сабору

Раздзел 3. Сімволіка цішыні і пустаты

Communicatio in sacris

Адно Слова ў дзвюх кнігах

Прэзбітэрый для душы

«Шум ціхага ветру…»

Раздзел 4. Сузіранне нязменнай праўды

Ясныя і зразумелыя ідэі

Вызнанне веры

Прызнанне Бога Богам

Для Бога ці для людзей?

Раздзел 5. Літургія фарміруе Хрыста ў нас: «Ён павінен павялічвацца, я павінен памяншацца»

Вавілонскі палон

Пакора перад абліччам таямніцы

Раздзел 6. Нашчадак Арыя ў святым святых

Раздзел 7. Пяць ранаў і Касцёл будучыні

Замкнёнае кола

Пыхлівая пастава

Мёртвая мова

Свабодныя служэнні

Традыцыя, наша адзіная будучыня

Раздзел 8. Тэатральны і дэзарыентаваны абрад

Ахвяры народных моваў

Пасілак і таямніца

Раздзел 9. Страта літургічных скарбаў цыклу святых

Страта чытанняў, прыдатных да літургіі

Скасаванне «архаічных» святых

Вытрымка, навука і малітва

Раздзел 10. Страта ласкі: прыватныя Імшы супраць канцэлебрацыі

Штодзённае ахвяраванне

Каласальная розніца

Праблема з канцэлебрацыяй

Слова за Папамі

Паток ахвяры

Раздзел 11. Доўгатэрміновы ўплыў літургічнай рэформы на хрысціянскі экуменізм

Раздзел 12. Лаціна, ідэальная літургічная мова для Заходняга Касцёла

Раздзел 13. Каталіцкае выхаванне і святая літургія

Магістэрская ступень у школе літургіі

Настаўнік духоўнага жыцця

Вернасць мінуўшчыне азначае плённасць у сучаснасці

Значэнне «рэформы» ў Касцёле

Раздзел 14. Патройная амнэзія: святая літургія, сацыяльнае вучэнне і святы Тамаш

Сферы самаразбурэння

Шматлікія і глыбокія сувязі

Працэсія Божага Цела

Хрысціянская экасістэма

Сем гадоў пасля публікацыі Summorum Pontificum: дзе мы знаходзімся і дзе павінны знаходзіцца

Бібліяграфія

Отрывок из книги

На працягу стагоддзяў святая Імша ў старажытным рымскім абрадзе выхоўвала бясконцыя шэрагі як славутых, так і невядомых святых. Цяпер, пасля цёмных гадоў ХХ ст., яна зноў вяртаецца ў літургічнае жыццё Каталіцкага Касцёла. Дзякуючы пастановам Папы Бенедыкта XVI скарбы традыцыйнага абраду не толькі не былі страчаны, але і сталі даступны кожнаму верніку, які таго пажадае.

Нягледзячы на існуючыя магчымасці гэтая літургія ў нашай краіне ўводзіцца і прымаецца не вельмі ахвотна. Звязаць гэта можна з дзвюма прычынамі. З аднаго боку, святары справядліва задаюць сабе пытанне, ці прынясуць рэальную карысць іхнія высілкі па вывучэнні традыцыйнага абраду і ці варта ўвогуле ўводзіць яго ў сваіх парафіях. З іншага боку, вернікі таксама рэдка ўсведамляюць тое дабро, якое яны маглі б атрымаць, і не просяць святароў аб рэгулярнай цэлебрацыі гэтай формы Імшы.

.....

Гэта праўда, што Езус нарадзіўся ў сціплай стайні і быў пакладзены ў яслі. Але мудрацы не прынеслі яму салому, бруд і гной: яны прынеслі яму каштоўныя каралеўскія дары золата, ладану і міры. Тое, як нарадзіўся наш Пан, раскрывае Ягоную пакору, якая пагарджае зямной раскошай; тое, як пакланіліся Яму тры каралі, раскрывае іхнюю пакору, у якой яны шукалі найлепшыя дары, якія яны могуць прынесці, хоць у сваёй мудрасці яны і ведалі, што гэта далёка не тое, чаго Ён заслугоўвае. Не нам належыць паводзіць сябе так, быццам мы – Езус, Які прыходзіць у свет, і будаваць касцёлы, якія выглядаюць, як свіраны, стайні ці пячоры, якія нас прымуць. Хутчэй нам належыць далучыцца да мудрацоў і пастухоў і ўважліва слухаць Божы заклік, які запрашае нас выйсці па-за свае абмежаванні. Адказваючы на гэты заклік вераю, мы павінны аддаць найлепшае Слову, якое сталася целам. Тое ж можна сказаць і пра сакральную музыку. Сучасны чалавек па сваёй сутнасці нічым не адрозніваецца ад людзей іншых часоў, і таму ў нас няма апраўдання, каб ствараць рэчы, непрыемныя для вачэй і вушэй. Калі б нашыя сучаснікі мелі магчымасць выбіраць, большасць з іх не захацела б гэтага пустога глупства; і, напэўна, гэта не тое, што ім патрэбна.

Хоць у першы раз наш Пан з’явіўся на зямлі ў сціплых яслях, у патаемнасці і беднасці, святая літургія – гэта не падарожжа ў часе ў Бэтлеем каля 4 года да н. э. Імша – гэта жывы вобраз і дзейснае падабенства дасканалага культу, які Езус Хрыстус здзяйсняе як Галава Касцёла – нявіннае Ягня, забітае на Кальварыі, якое цяпер уладарыць у нябесным Ерузалеме. Імша робіць прысутным сярод нас праслаўленага Збаўцу, другое прыйсце Якога адбудзецца не ў ціхай беднасці, а ў дзівосным ззянні. З гэтай прычыны інстынктам нашай веры заўсёды было імкненне павялічваць прыгажосць літургіі, яе прыладаў і аздобы, усімі сіламі набліжаючыся да таго, што будзе, а не патураючы сваім адваротным памкненням. З такога пункту гледжання, вінаватыя ў настальгіі не тыя вернікі, якія жадаюць аднаўлення традыцыйнага рымскага абраду, а менавіта літургісты, якія патрабуюць вяртання да евангелічнай ці апостальскай «прастаты». Яны хочуць ісці назад, мы хочам рухацца наперад. У гэтым заключаецца розніца паміж археалогіяй і эсхаталогіяй. Але цікава вось што: адзін з самых старажытных звычаяў, які перажыў усе стагоддзі і культуры (пакуль не знайшоў сабе ворага ў абліччы ганарыстасці сучаснага Захаду), гэта арыентацыя на ўсход падчас малітвы да Хрыста, сапраўднага святла, якое асвятляе кожнага чалавека (пар. Ян 1:9). Павярнуўшы святара плячыма да Сонца справядлівасці і тварам да людзей, нібы гэта ён прыходзячае святло, абаронцы новага літургічнага стылю праявілі пагарду да ўніверсальнай сімволікі і скасавалі адзін з нешматлікіх звычаяў, пра які можна з упэўненасцю сказаць, што яго практыкаваў Касцёл першых стагоддзяў. І зноў тыя, хто абараняе Традыцыю, аказваюцца больш здольнымі за сваіх апанентаў захаваць тое, што апошнія называюць найбольш каштоўным, у дадзеным выпадку старажытнасць.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла
Подняться наверх