Святло далёкай зоркі
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Уладзімір Касько. Святло далёкай зоркі
З думкай пра Беларусь
Пяро жар-птушкі
На жыццёвых пуцявінах
Покліч нязведаных дарог
Каўказскі дзённік
Шлях у навуку
Палескі дзівасіл
У вянок народнай мовы
Пісьменнік, публіцыст, перакладчык
На крылах песні
З рога ўсяго многа
Білет на ўчарашняе свята
Штрыхі да біяграфіі
Наканавана вечнасць (Дадатак)
Беларускія песні
Беларускія прыказкі і прымаўкі, запісаныя ў Мазырскім павеце
Выслоўі
Літаратура
Отрывок из книги
А. К. Сержпутоўскі пакінуў прыкметны след у гісторыі вывучэння народнай творчасці беларусаў. Яго працы па фальклоры, этнаграфіі, мовазнаўстве, даследаванні народнага быту, звычаяў, маралі не толькі ўзбагацілі айчынную навуку, але і пераканаўча засведчылі мастацкі талент народа, філасофскі склад розуму, востры сацыяльны погляд яго на свет, упісалі залаты радок у справу беларускага Адраджэння.
А. К. Сержпутоўскі. 1864–1940
.....
У нарысе падрабязна тлумачыцца кожны атрыбут, які суправаджаў запасванне жывёлы. Праганялі яе праз агонь з мэтай уберагчы ад нячыстай сілы і ліхіх людзей. Калі выкапанае яйка аказвалася цэлым – гэта было добрай прыкметай: на працягу лета ўся жывёла будзе цэлай і здаровай. Замок закопвалі для таго, каб замкнуць пашчы ваўкам і мядзведзям, бязмен – каб жывёла хутка набірала вагу.
Рытуальнай сілай валодала і вада, якой аблівалі жывёлу. Сяляне лічылі, што скура іх «гаўяда» будзе чыстай, а коні і каровы не будуць баяцца мошак, камароў, а таксама розных сурокаў. Салома, выцягнутая са страхі, павінна была клікаць жывёлу дадому, перакінутыя праз статак каменьчыкі – адганяць ад яго звяроў і нячыстую сілу.
.....