Беларуская лiтаратура

Беларуская лiтаратура
Автор книги: id книги: 604598     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 214 руб.     (2,15$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Языкознание Правообладатель и/или издательство: Республиканское унитарное предприятие "Издательство "Вышэйшая школа" Дата публикации, год издания: 2013 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-06-2271-6, 978-985-06-1950-1 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 0+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Падрыхтаваны ў адпаведнасці з праграмай вучэбнага курса беларускай літаратуры для навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі. Раскрываюцца агульны рух і галоўныя тэндэнцыі развіцця мастацтва слова, шляхі станаўлення творчых індывідуальнасцей пісьменнікаў, роля і месца беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай літаратуры ад антычнасці да сучаснасці. Электронны дадатак змяшчае творы беларускай літаратуры. Папярэдняе выданне выйшла ў 2007 г. Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі. 2-е выд., дап. (Компакт-диск прилагается только к печатному изданию.)

Оглавление

Уладзімір Навумовiч. Беларуская лiтаратура

Літаратура – прыгожае пісьменства

Першакрыніцы мастацкай творчасці

Ад антычнасці да сярэднявечча

“Жыціі” і пропаведзі

Эпоха адраджэння

Старабеларуская літаратура

Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1551)

Мікола Гусоўскі (каля 1470 – пасля 1553)

Літаратура XVII–XVIII стст

Барока. Класіцызм. Асветніцтва

Вершаскладанне і драматургія

Развіццё новай беларускай літаратуры XIX ст

Рамантызм

Літаратурная творчасць у новых гістарычных умовах

Таварыства філаматаў. Ян Чачот. Адам Міцкевіч

Ян Баршчэўскі і паэты-дэмакраты

Ананімныя паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808–1884)

Рэалізм як вядучы літаратурны напрамак

Францішак Багушэвіч (1840–1900)

Эліза Ажэшка (1841–1910)

Кастусь Каліноўскі. Газета “Мужыцкая праўда”

Працяг дэмакратычных традыцый

Шляхі развіцця беларускай літаратуры першай паловы ХХ ст

Беларускае друкаванае слова: “Наша доля” і “Наша ніва”

Паскоранае развіццё і станаўленне літаратуры. Новыя імёны

Росквіт прыгожага пісьменства на Беларусі

Літаратурны рух на Беларусі ў 20-30-я гады ХХ ст

Дзейнасць літаратурных аб’яднанняў на Беларусі

Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны

Першае і другое пасляваенныя дзесяцігоддзі

Ваенная тэма ў беларускай літаратуры

Беларуская літаратура на сучасным этапе

Проза

Паэзія

Драматургія

Вяршыні беларускай літаратуры

Янка Купала (1882–1942)

Якуб Колас (1882–1956)

Максім Багдановіч (1891–1917)

Змітрок Бядуля (1886–1941)

Алесь Гарун (1887–1920)

Максім Гарэцкі (1893–1938)

Кандрат Крапіва (1896–1991)

Кузьма Чорны (1900–1944)

Андрэй Мрый (1893–1943)

Уладзімір Дубоўка (1900–1976)

Міхась Зарэцкі (1901–1937)

Пятрусь Броўка (1905–1980)

Максім Танк (1912–1997)

Аркадзь Куляшоў (1914–1978)

Пімен Панчанка (1917–1995)

Іван Мележ (1921–1976)

Янка Брыль (1917–2006)

Уладзімір Караткевіч (1930–1984)

Іван Шамякін (1921–2004)

Васіль Быкаў (1924–2003)

Андрэй Макаёнак (1920–1982)

Іван Навуменка (1925–1996)

Ніл Гілевіч (нар. 1931)

Іван Чыгрынаў (1934–1996)

Рыгор Барадулін (нар. 1935)

Міхась Стральцоў (1937–1987)

Аляксей Дудараў (нар. 1950)

Георгій Марчук (нар. 1947)

Заключэнне

Отрывок из книги

Мастацкая літаратура – адзін з самых папулярных і даступных відаў мастацтва. У літаратурных творах слова перадае рэчаіснасць, паўстае ў выглядзе адметных эстэтычных вобразаў. У адрозненне ад навукі мастацкая літаратура раскрывае з’яву цэласна, аб’ёмна, маштабна, у рэальным перапляценні і ўзаемадзеянні яе разнастайных якасцей і адметных асаблівасцей, паказвае з’яву з эстэтычных пазіцый.

Літаратура – гэта ў першую чаргу чалавеказнаўства. У гэтым яе асаблівая каштоўнасць. Іншы раз на дзвюх-трох старонках літаратурнага твора апісваецца ўсё чалавечае жыццё, а часам ва ўсёй кнізе – адно імгненне, эпізод. Творцы пішуць пра матэрыяльнае і духоўнае, пра лёс чалавека і лёс краіны, пра дабро і зло, пра з’явы прыроды. Глыбіня пранікнення ў свет чалавечай душы, у сутнасць падзей і адпаведна каштоўнасць твора для чытача залежаць ад таленту пісьменніка, яго здольнасці за малым бачыць вялікае, важнае, ад яго ўмення адкрываць чалавечае ў чалавеку.

.....

“Тарас на Парнасе” – сапраўды народная паэма. Беларус у вялікім свеце, сярод багоў, на Алімпе, сам пачувае сябе Богам, застаючыся пры гэтым простым і мудрым, таленавітым і дасціпным. Тыя самыя багі і маляваліся з вобразаў сялян. Паэма напоўнена жыццесцвярджальным пафасам. Яе герой, палясоўшчык Тарас, які апынуўся ў сне аж на небе, уяўляе сабой тып простага чалавека, дасціпнага жартаўніка, працавітага, кемлівага, іранічна-з’едлівага, але ў той жа час і паблажлівага, памяркоўнага. Падобных літаратурных герояў шмат: Санча Панса і Дон-Кіхот, Кала Бруньён. Такі прыём скарыстаў А. Твардоўскі, ствараючы паэму “Цёркін на тым свеце”. Герой паэмы “Тарас на Парнасе” таксама нечакана апынуўся на “тым свеце”, але жыве ён на гэтым, змардаваным, спакутаваным, вычварным свеце. І ўсе рэальныя падзеі часу паўстаюць у іншым выглядзе, трансфармуюцца праз характары багоў, якія паводзяць сябе, як людзі, а часам і горш за людзей. Праз малюнкі побыту антычных багоў пазнаецца матэрыяльна-побытавая культура і сістэма маральных паводзін, выяўляецца народны погляд на рэчы. Так ідзе адкрыццё народа, яго высокіх духоўных і маральных каштоўнасцей. Багі і людзі падобныя, значыць, і людзі могуць жыць на гэтай Богам дадзенай зямлі па-боску, займаючыся кожны сваёй справай, выяўляючы свае здольнасці. Так у літаратуры адбывалася “асваенне” сялянскага мацерыка. Бог мора Нептун “на лаўцы чыніць сеці”, бог кахання Амур іграе на жалейцы і спявае дзяўчатам песні, у мужыцкі танец – “Мяцеліцу” – пускаецца Венера, скача, як скачуць вясковыя кабеты. Багі ядуць звычайныя сялянскія стравы, трымаюць свіней, мыюць у начоўках кашулі і парткі, падплятаюць лапці. Вялікі і малы свет, жыццё высокае, боскае і жыццё нізкае, сялянскае. Паэма “Тарас на Парнасе” паклала пачатак гістарычнага летапісу працоўнага сялянскага роду ў беларускай літаратуры.

Паэма – скарбонка народнага гумару, фантазіі, вясёлага гуллівага смеху. Тарас з гонарам прадстаўляе свой народ у “завоблачных высях”. Ён і цярплівы, і кемлівы, і танцор спрытны:

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Беларуская лiтаратура
Подняться наверх