Проста фантастыка

Проста фантастыка
Автор книги: id книги: 1064131     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 73 руб.     (0,71$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Научная фантастика Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2016 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-7165-86-5 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 12+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

У зборнік «Проста фантастыка» уключаны апавяданні, напісаныя Уладзімірам Садоўскім у перыяд 2008–2018 гадоў. Скразная тэма зборніка – фантастыка ва ўсіх яе праявах: ад касмічных палётаў да альтэрнатыўных сусветаў. Нон-фікшэну тут не месца! Тэксты падаюцца ў аўтарскай рэдакцыі.

Оглавление

Уладзімір Садоўскі. Проста фантастыка

Залежнасць

3.15

Чырвонае на шэрым

Дарункі багоў

Дзень нараджэння

Месяцаход на пераплаўку або таемны план Вернера фон Браўна

Яны ёсць!

Сын ветра

Стрэл «Акацыі»

Лабірынты безыменнага горада

На крукі свая

Отрывок из книги

– Ці дзейнічае ваша праграма на людзей згубна? Ці можа чалавек наогул памерці падчас сеансу? Хіба тое, што дзеецца з чалавекам у віртуальнасці, не адлюстроўваецца на яго арганізме ў рэальным свеце, як гэта любяць паказваць у фантастычных фільмах?

– На ўсе пытанні адзіны адказ: безумоўна, не! У вас састарэлае ўяўленне аб віртуальнай рэальнасці. У працэсе ўспрымання віртуальнасці ўдзельнічае толькі мозг. Інфармацыя падаецца толькі на зоны мозгу, якія ўспрымаюць пачуцці, абмінаючы зоны, што перадаюць гэтыя пачуцці на цела. Так што нават калі чалавек атрымлівае калецтва ў віртуальнасці, то ў рэальнасці яго арганізм застаецца непашкоджаным. Тое ж самае можна сказаць і пра смерць. Ды і наогул за бяспеку можаце не турбавацца. У нашым мінскім філіяле выкарыстоўваецца самае найноўшае абсталяванне, такое ж, як у Амерыцы ці Кітаі. І да таго ж для ўваходу ў нашу віртуальнасць не трэба свідраваць дзірку на патыліцы.

.....

Хлопец ачуняў, з сілай адштурхнуўся рукой ад сцяны і, нарэшце, вырваўся з вады. Было цёмна, Сяргей расплюшчыў вочы, але нічога не змянілася. Рукой ён адчуваў сцяну, а галавой – столь. Хлопец на імгненне спалохаўся, што аслеп, і стаў шалёна круціць галавой і церці вочы, думаючы, што гэта дапаможа вярнуць яму зрок. Але раптам ён заўважыў чырвоны агеньчык далёка наперадзе. Сяргей прыгледзеўся і зразумеў, што гэта гарыць аварыйная лямпа. Але праз імгненне і яна патухла, на караблі канчаткова знікла электрычнасць.

Дзіўны спакой ахапіў Сяргея. Вада даходзіла да падбароддзя, але яму было ўжо ўсё роўна. Ён не адчуваў ані рук ані ног, ён у прынцыпе дрэнна адчуваў сваё цела, хоць і ведаў, што яго ногі цяпер апантана малоцяць ваду, імкнучыся вынесці хлопца бліжэй да паветра, а яго рукі хапаюцца за згаслую свяцільню, імкнучыся трымаць раўнавагу. Самому Сяргею было ўсё адно.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Проста фантастыка
Подняться наверх