Музы і свінні

Музы і свінні
Автор книги: id книги: 988601     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 94 руб.     (0,91$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Современная зарубежная литература Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2014 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-7086-05-4 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Аўтар прапаноўвае свайму чытачу шэраг амаль лубачных герояў савецкага і постсавецкага часу, з якімі той у рэальным жыцці наўрад ці сутыкаўся, а калі і сутыкаўся, то хутчэй за ўсё глядзеў на іх зусім іншымі вачыма. Усе гэтыя гангстары, Шастаковічы, акторы і бізнесоўцы выглядаюць так схематычна, нібыта іх толькі што выцягнулі з тэлескрыні, па якой акурат круцяць серыял пятага гатунку, дзе шалёна змяшаліся сюжэтныя штампы, побытавыя стэрэатыпы, састарэлыя ўяўленні пра dolce vita і безліч іншых гукавых эфектаў.

Оглавление

Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні

Музы і свінні

І. Кліа. Муза гісторыі

Як Дзед Талаш пабываў на прыёме ў таварыша Сталіна

Як амерыканскі гангстэр Меер Ланскі ахвяраваў грошы на Гарадзенскую Харальную сінагогу

Як адзін падпіты ўкраінскі парубак да смерці напалохаў трох прэзыдэнтаў

ІI. Эўтэрпа. Муза лірычнай паэзіі і музыкі

Як Дзмітрый Шастаковіч хадзіў у Мінску на футбол

Як стукач Беларускага сімфанічнага аркестра здрадзіў Радзіме

Як Уладзімір Мулявін зладзіў канцэрт для віцебскіх бамжоў

III. Тэрпсіхора. Муза танцаў

Як беларуская балетная трупа гастралявала ў Сярэдняй Азіі

Як артысты «Харошак» таньчылі для сына белагвардзейскага палкоўніка

Як магілёўская танцорка вызваліла ад бандытаў уральскі горад

IV. Эрата. Муза паэзіі любові і кахання

Як Джон Ленан перавыхаваў камсамольскага сакратара завода «Гомсельмаш»

Як Кім Ір Сэн кахаўся ў заслаўі адразу з трыма камсамолкамі

Як малады паэт даводзіў аўтарства свайго прызнання ў каханні

V. Мельпамена. Муза трагедыі

Як сын кёнігсбергскага эсэсаўца стаў мінскім вулічным музыкам

Як рэжысёр «Беларусьфільма» дамагаўся высокага трагізму

Як драматычны актор зводзіў рахункі

VI. Талія. Муза камедыі

Як анёл-дыверсант сапсаваў юбілей міністра Дзяржаўнай Бяспекі

Як мінскі рэстаранны музыка канцэртаваў у Акапулька

Як мастацкая самадзейнасць перавозіла кантрабандныя дыяменты

VII. Каліопа. Муза эпічнай паэзіі

Як старая з Лынтупаў адмовілася ад парыжскай спадчыны

Як Язэп Пілсудскі здымаўся ў савецкім тэлесерыяле

Як партызанскі эпас рэінкарнаваў мінскага актора ў зорку Балівуду

VIII. Уранія. Муза астраноміі і зорак[1]

Як адзін віцебскі асабіст спрычыніўся да разгрому цэлай сірыйскай арміі

Як сяржант транспартнай міліцыі злавіў рэзідэнта замежнай выведкі

Як беларускія камітэтчыкі ладзілі ў падшэфнай школе навагодні ранішнік

ІX. Палігімнія. Муза гімнаў

Як Эдзі Рознер выконваў гімны ЗША для эмісара Арманда Хамера

Як турэмная ода змяніла жыццё асуджанага бізнэсоўца

Як трубач гомельскага цыркавога аркестра граў з паднябесся «Інтэрнацыянал» для Пятра Машэрава

Отрывок из книги

Калі раскруціць глобус і неадрыўна ўглядацца ў яго недзе паміж пяцьдзясят другой і пяцьдзясят шостай паралелямі паўночнае шыраты, то ўваччу рана ці позна акрэсліцца пяшчотна-смарагдавы пяцікутнік, расквечаны камуфляжнымі плямкамі пясочных узвышшаў, валошкавых азёраў і ўльтрамарынавых рэчак. Сваімі абрысамі пяцікутнік нагадвае невялічкі кантынент, прынесены ў Еўропу загадкавымі вятрамі і акуратна ўпісаны ў самую яе сярэдзіну.

Калі павялічыць камуфляжны абшар і глянуць на яго прымружаным вокам, то пры жаданні можна ўбачыць і тамтэйшых насельнікаў. Гэта працавітыя гаспадары і шчаслівыя халопы, сціплыя інтэлігенты і брутальныя гопнікі, цнатлівыя каралеўны і недарагія прастытуткі. Ёсць яшчэ адстаўныя партызаны, патрыятычныя пярэваратні, маркотныя музы і калгасныя свінні.

.....

Гангстэры нервова торкаюць кадыкамі, ліхаманкава прыгадваючы слоўцы на паўзабытым імі ідыш. Нарэшце, пацвярджаюць: так, містэр Ланскі шчырааддана просіць прыняць гэтую дробную і нязначную суму ў знак вялікай павагі да містэра Мардэхая на рамонт Харальнай сінагогі, і…

– Прабачце, панства! – эфектным рухам перапыняе маладых бандытаў стары рабі. – Але ўзяць вашыя грошы я не магу ані ў якім разе. Гэта атрымаецца амаральна. Наш Меерчык зарабіў іх злачынным шляхам, праз бутлегерства, прастытуцыю і наркотыкі. Калі я вазьму ад яго такія грошы, дык што наш кагал пра мяне падумае?! Так што забярыце ваш модны чамадан і адвязіце яго назад. Шчаслівай дарогі!

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Музы і свінні
Подняться наверх