Мы – хлопцы жывучыя
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Отрывок из книги
Мінула ўсяго некалькі дзён, як нашы занялі сяло. Фронт яшчэ недалёка. Яшчэ трывожна на душы: ходзяць чуткі пра нейкія дэсанты, Вечарамі, як толькі змеркнецца, неба на захадзе пачынае чырванець, нібы бярэцца на мароз. Там немцы паляць вёскі. Па начах яны яшчэ прылятаюць бамбіць горад, і тады з акна нашай хаты відаць, як у тым баку блукаюць у небе ярка-блакітныя промні пражэктараў, як густую асеннюю цемрадзь пранізваюць трасіруючыя кулі і снарады. Агні то бягуць чародкамі адзін за адным, то рассыпаюцца па небе, як з сяўні. Такімі начамі ў нашай хаце ніхто не спіць. Жанчыны з пагарэльцаў шэпчуць малітвы, дзеці насцярожана прыслухоўваюцца да далёкага грукату. Мая бабка то пастаіць ля акна, то выбежыць на ганак, каб паслухаць, ці не ляцяць тыя гіцалі і сюды, і ўсё просіць бога, каб той адвёў ад нас бомбу, угаворвае папсаваць «іхнія ерапланы».
Кожны дзень вяртаюцца з бежанцаў нашы аднавяскоўцы. Адны валакуць на сабе свае клункі, нясуць на руках дзяцей, другія, упрогшыся ўсёй сям’ёй, цягнуць па разбітай грузавікамі і танкамі дарозе саматужныя каляскі. У Палікарпа, што жыве на Хутары, уцалела карова, дык ён абвешаў яе пажыткамі і яшчэ малога зверху пасадзіў. Малы, абвязаны пад пахі матчынай хусткай, трымаецца аберуч за мяшок і ганарліва паглядае па баках: ага, верхам еду! А мы з хлопцамі стаім ды пасмейваемся. Знайшоўся данскі казак! Глядзі, каб рагаты скакун не ўпудзіўся.
.....
– А вала ты не прывёў? – не паверыла яна, але ўсё-такі глянула ў акно. I ўсе, хто быў у хаце – свае і пагарэльцы, дарослыя і дзеці,– прыліплі да шыб.
– Гля, і праўда! Конь!
.....