Мы з Санькам – артылерысты
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Іван Сяркоў. Мы з Санькам – артылерысты
Шпакі
Напярэдадні штурму
Вось табе i пагоны ў кішэні!
Генералы ўсё могуць
Баця i маятнік
Што за чын такі – каптэнармус?
Служба – не дружба
«Развітанне славянкі»
Батарэя ці казацкая вольніца?
Педант
Дзядзькі i шкеты
Этыкет i этыкетка
Стомленае сонца
«ЧэПэ»
Усё таемнае становіцца яўным
Не так проста нас падкаваць
Ударым маслам па хваробе!
А мы ўжо – не салагі
Отрывок из книги
– Ну, пішыце, – скончыў бацька развітанкі, паціснуў нам з Санькам рукі, як роўні, і, тузануўшы вожкі, крыкнуў на Стрыгунка: – Но-о! Развесіў вушы!
Парожнія калёсы лёгка пакаціліся прэч, узнімаючы густы пыл, а мы засталіся адны на дарозе ў жыце. I тут мне чамусьці ўспомнілася леташняе-пазалеташняе, тое, як бабка аднойчы сказала: «У, ідал, сэрца ў цябе каменнае». А навёў тады бабульку на такое адкрыццё наш парсючок Дзюнька. Такой скацініны, як ён, не бачыў свет. Худы і цыбаты, замурзаны да самых вушэй пасля бясконцых купанняў у лужыне, ён умеў бегаць так, што і сабака не дакажа. А кемлівы быў, а хітры, такога і сярод нас, хлопцаў, яшчэ трэба пашукаць. Усе дзіркі ў сваім плоце і ў суседскіх ён ведаў назубок. Ад гэтага Дзюнькі мой малодшы брат Глыжка выў воўкам: не дагнаць жа, сабаку, не пераняць, хоць на ланцугу трымай. I вось гэтай вясной не паспелі мы пасадзіць бульбу, як Дзюнька, прасачыўшы, што ўсе пайшлі абедаць, прабраўся ў гарод і пачаў яе капаць, не чакаючы ўраджаю. Ну і бегатня тады была па нашых пасевах, ну і аблава! Хто з чым, а я з хлудам, насіліся мы за нахабнікам да сёмага поту. Бабулька праклінала яго на чым свет стаіць: і каб ён здох, і каб апруцянеў, і каб яго пераехала, бо так ён можа загнаць каго хочаш у магілу. А парсюку – хоць бы што, у яго быццам вочы завязаны, ні варотцаў, знарок адчыненых для яго, ні сваіх дзірак у плоце не бачыць, гойсае сабе па градах уподбрыкі ды весела рохкае, задраўшы лыч угару. Дражніцца, халера. Вось і ўцэліў я тады яму хлудам па рэбрах, аж той заекатаў немым голасам. I ўмомант дзе і дзірка знайшлася на вуліцу, толькі плот затрашчаў! Вось тады, крыху аддыхаўшыся пасля бегатні, бабка і сказала: «У, ідал, сэрца ў цябе каменнае. А калі б самога так, соладка было б?»
.....
– Не, вы толькі паглядзіце, таварышы, што робіцца? – з болем у голасе ўсклікнуў ён. – Вы толькі паглядзіце, як яны падыходзяць да камандзіра!
Яго таварышы з дакорам паківалі галовамі, асуджальна пацмокалі языкамі, маўляў, як нам не сорамна, як нам не ай-я-яй. I каб хто ўсміхнуўся. Здзекуюцца, паразіты. Мы з Санькам не лыкам шытыя, бачым, што здзекуюцца. Ці даўно самі чэрствай скарынцы былі рады, ці даўно паскідалі такія ж як і на нас, грэшных, рызманы, і ўжо строяць з сябе ваша высакароддзе. Камандзіры шалудзівыя. Калі б мы сустрэліся з імі ў нашай вёсцы ды на сваёй вуліцы, дык там бы яшчэ яно паказала, хто з нас шпак, а хто – арол. А тут наўрад ці пакажа: падмогі няма, і ўцякаць не ведаем куды, у свой двор не схаваешся – далёка.
.....