Пакутны век. Трылогія

Пакутны век. Трылогія
Автор книги: id книги: 1015925     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 156 руб.     (1,42$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Современная зарубежная литература Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2009 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-6010-30-2 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

З трылогіі «Пакутны век», а гэта кнігі «Кабала», «Надлом» і «Гульня на згубу», паўстаюць каларытныя і яркія вобразы ліцвінаў-беларусаў. Твор прысвечаны драме і трагедыі станаўлення народа як нацыі і перакідвае мост з нашых дзён у далёкую мінуўшчыну. У ім мастацкае і глыбокае сацыяльна-філасафічнае асэнсаванне рэчаіснасці, батальныя і побытавыя сцэны, шмат гістарычных персанажаў. Чырвонай ніткай праходзіць драма сям’і Пятра Рамановіча (Пісарчука), простага і дасціпнага беларуса. Па ахопе падзей, якія адбываліся ў краіне і свеце, трылогія «Пакутны век» – твор эпахальны і ўтрымлівае вялікі пазнавальны матэрыял. Кніга здольна выклікаць моцныя суперажыванні, задавальненне і радасць у душы чытача. Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў. Выданне другое, дапоўненае і пашыранае.

Отрывок из книги

«Гісторыя належыць паэту», – гаварыў А. С. Пушкін, і думка гэтая неаспрэчная. Гісторыя ўвогуле належыць і пісьменніку, жывапісцу, кампазітару, гісторыку, сацыёлагу, археолагу, псіхолагу – усім людзям, усяму чалавецтву. Але Пушкін, патрабуючы праўды ў яе адкрыцці альбо раскрыцці, вывеў, па сутнасці, усю рускую літаратуру ХІХ стагоддзя на такі ўзорны, праўдзівы паказ, якім потым абрадавала свет эпапея Л. М. Талстога «Вайна і мір». Пушкінскай традыцыі мастацкага адкрыцця и адлюстравання праўды гісторыі заабавязвалася і ХХ стагоддзе, абавязваецца і наша ХХІ. І, пэўна, у адкрыцці і асэнсаванні праўды гісторыі яшчэ больш абавязваюць урокі яе паказу ў цэлым у ХХ стагоддзі і, у прыватнасці, за 70-годдзе развіцця літаратуры ў савецкі час. Канешне, быў розны вопыт у 20-я гады, у 30-я, у вайну, у пяць пасляваенных дзесяцігоддзяў. Розны не толькі ў літаратуры, але і ў гісторыі, канцэпцыю якой мяняла кан’юнктура.

Да вайны я, напрыклад, скончыў тры класы і памятаю, якой была трактоўка гісторыі Сярэдняй Азіі, Каўказа: пакарэнне, заваёва іх. А што пісалася пра Каўказ, Туркменістан, Узбекістан у пасляваенны час, з 50-х гадоў? Ніякага пакарэння! Супраціву пакарэнню царом не было ні ў Грузіі, ні ў Арменіі, ні ў Туркменіі, ні ва Узбекістане. Уз’яднанне – добраахвотнае ўз’яднанне з Расеяй! СССР пры сваім узнікненні меў дабравольную цягу народаў…

.....

Выпадак у краме свежым успамінам, шчымлівым і золкім, зноў дакрануўся да сэрцайка, і Маня падумала, што дзед, толькі дзед, ён адзіны, які застаўся, можа пашкадаваць яе, заступіцца за яе і за маці. Ён спрактыкаваны і мудры чалавек, а вайна – гэта нешта загадкавае і страшнае. І, пэўна, цяпер дзед быў ва ўладзе нядобрых згадак, што нітаваліся з выбухамі, разбурэннямі. Ён трывожыўся за лёс дарослых сыноў і роднай зямлі, сваёй сядзібы і гэтых вось безабаронных дамкоў, населеных пчоламі.

– Дзядуля, скажы, а фашыстам не шкада рушыць дамы і забіваць людзей?

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Пакутны век. Трылогія
Подняться наверх