Нелюбімыя гінуць

Нелюбімыя гінуць
Автор книги: id книги: 2051810     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 149 руб.     (1,6$) Читать книгу Купить и скачать книгу Электронная книга Жанр: Современные детективы Правообладатель и/или издательство: ЛитРес: Самиздат Дата публикации, год издания: 2021 Дата добавления в каталог КнигаЛит: Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Чарговая кніга беларускага пісьменніка Віктара Праўдзіна – першая частка рамана «Нелюбімыя гінуць» – «Выпрабаванне». Гэта няпростыя гісторыі трох жанчын. Зусім розных, але іх аб’ядноўвае нялёгкі лёс і выпрабаванні. Глыбокая псіхало- гія, паглыбленне ў абставіны, нечаканыя павароты розных сюжэтных ліній. Кніга з’яўляецца мастацкім творам. Усе аналогіі з рэчаіснымі асобамі ці падзеямі выпадковыя.

Оглавление

Віктар Праўдзін. Нелюбімыя гінуць

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

Отрывок из книги

Толькі-толькі бралася на раніцу. Агністы сонечны дыск квола мацаў далягляд, быццам яму нешта перашкаджала вылузнуць з-за яго і ўскараскацца на нябесны блакіт, а мытня ўжо была падобная да мурашніка. Толькі не жвавыя мурашы беглі да аднапавярховых, здавалася, плоскіх будынін, а вужакай сунулася паўкіламетровая чарада рознакаляровых, непаваротлівых, але шумных і смуродных машын. Тыя, хто апынуўся тут трошкі раней, не звярталі ўвагі на зыбліва-барвовы далягляд, на малінава залацістыя промні, якія вяшчалі пра новы дзень, мо таму не спяшалася паказвацца і сонца. Яно ўздымалася паволі, з годнасцю, ад яго, як і ад гэтых людзей, сённяшнім травеньскім ранкам таксама веяла раўнадушным, калючым холадам.

Некаторыя чарадоўцы падсілкоўваліся, расклаўшы прыпасы тут жа, на машынах: хто на капоце, хто на заднім веку багажніка. Яны выглядалі ўважліва-засяроджанымі, напружанымі, гатовымі ў любы момант імгненна завяршыць трапезу і ўціснуцца ў цесныя салоны аўтамашын, прапахлыя чалавечым целам, парфумай і тытунём, каб праз хвіліну-другую, зрушыўшы з месца і праехаўшы ўсяго некалькі метраў, зноў заглушыць рухавікі, перад тым мацюкнуўшы, абняславіўшы ўлады за вядомыя на ўсю Еўропу чэргі.

.....

– Не хапае пяцьдзясят.

– Аддай грошы патлатаму, і няхай Дзімку адпусціць… Ды скажы, што пра недастачу я сама буду гаварыць.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Нелюбімыя гінуць
Подняться наверх