Пастэга
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Яўген Аснарэўскі. Пастэга
Пастэга
Глава 1
Глава 2
Глава 3
Глава 4
Глава 5
Глава 6
Глава 7
Глава 8
Глава 9
Міні-апавяданні з сацыяльнай сеткі
12 кастрычніка 2017
24 жніўня 2018
26 кастрычніка 2019
16 лістапада 2019
7 студзеня 2020
15 лютага 2023
28 лютага 2023
Выбраныя апавяданні
Максiмка
Медальён
Андрэйка
Выбар
Канатус
Шымонка
Алёшка
Отрывок из книги
Цёплая, залатая восень… Мужчына і дзяўчына стаялі побач з высокім, шэрым мастом, ля берага даволі шырокай ракі. Злева ад іх, на некаторай адлегласці, хаваўся ў пералівістай, блакітнаватай смузе, горад, у панараме якога вылучаліся два замкі на высокіх пагорках, хупавыя званіцы хрысціянскіх цэркваў, і сумныя, нязграбныя прамавугольнікі бетонных гмахаў. Перад іх тварамі, пасярод хвалістага воднага шоўку, знаходзіўся невялікі, зялёны астравок, здольны цалкам пакрывацца вадой у дні разводдзяў. Двое назіральнікаў былі апрануты ва ўмерана цёплыя курткі, сімпатычныя шапкі і пальчаткі, цёмныя штаны. Адным з гэтых назіральнікаў быў я – Магістра Тэт (Magistro Tet). Спадарожніцу маю звалі Альфа Саванта (Alfa Savanto). Мы глядзелі на астравок, а там з'яўляліся хуткія, як маланка, выдры.
– Пойдзем, Тэт, – сказала яна, гледзячы на мяне выразнымі і трохі смяшлівымі вачыма, у якіх амаль кожны мог бы прачытаць толькі злёгку затоеную пяшчоту. – Прыйшла пара для нашых урокаў.
.....
І вось Слава ўжо хоча падняцца, хоць у вачах цень страху, аднак ён не зламаны цалкам – яшчэ не. Прага барацьбы яшчэ не пакінула майго жаданага апанента – усё яшчэ не. Ён павінен па-сапраўднаму спалохацца і ўсвядоміць, што цяпер ці ў будучыні, ад гэтага псіхаванага Тэта лепш трымацца далей. Я ніколі не рабіў з ім такога раней, але гэта яшчэ не ўсё – яшчэ не. Эх, калі б я ўмеў так біцца ў школе. Гады заняткаў не прайшлі дарма. Я выхопліваю ручку, якую раней схаваў у кішэню, і прыстаўляю яе да горла Славы.
– Яшчэ раз ты будзеш мне дакучаць і я ўскрою табе горла!
.....