Пастэга

Пастэга
Автор книги: id книги: 2654866     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 5,99 руб.     (0,07$) Читать книгу Купить и скачать книгу Электронная книга Жанр: Правообладатель и/или издательство: Издательские решения Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 9785006027886 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 18+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

У цэнтры сюжэту пісьменнік Тэт і яго вучаніца Альфа. Двое герояў вядуць гутаркі, у якіх Тэт раскрывае свае погляды на жыццё. Акрамя таго, ён паказвае Альфе адмысловую машыну – Пастэга, здольную перанесці герояў у іх мінулае. Гэтыя вандраванні вельмі хутка прыводзяць да нечаканых вынікаў. Філасофская аповесць дэманструе постмадэрнісцкую дэканструкцыю стэрэатыпнага фэнтэзі і прадстаўляе чытачу змрочную, скептычную філасофію галоўнага героя, які, зрэшты, не пазбаўлены высакароднасці.

Оглавление

Яўген Аснарэўскі. Пастэга

Пастэга

Глава 1

Глава 2

Глава 3

Глава 4

Глава 5

Глава 6

Глава 7

Глава 8

Глава 9

Міні-апавяданні з сацыяльнай сеткі

12 кастрычніка 2017

24 жніўня 2018

26 кастрычніка 2019

16 лістапада 2019

7 студзеня 2020

15 лютага 2023

28 лютага 2023

Выбраныя апавяданні

Максiмка

Медальён

Андрэйка

Выбар

Канатус

Шымонка

Алёшка

Отрывок из книги

Цёплая, залатая восень… Мужчына і дзяўчына стаялі побач з высокім, шэрым мастом, ля берага даволі шырокай ракі. Злева ад іх, на некаторай адлегласці, хаваўся ў пералівістай, блакітнаватай смузе, горад, у панараме якога вылучаліся два замкі на высокіх пагорках, хупавыя званіцы хрысціянскіх цэркваў, і сумныя, нязграбныя прамавугольнікі бетонных гмахаў. Перад іх тварамі, пасярод хвалістага воднага шоўку, знаходзіўся невялікі, зялёны астравок, здольны цалкам пакрывацца вадой у дні разводдзяў. Двое назіральнікаў былі апрануты ва ўмерана цёплыя курткі, сімпатычныя шапкі і пальчаткі, цёмныя штаны. Адным з гэтых назіральнікаў быў я – Магістра Тэт (Magistro Tet). Спадарожніцу маю звалі Альфа Саванта (Alfa Savanto). Мы глядзелі на астравок, а там з'яўляліся хуткія, як маланка, выдры.

– Пойдзем, Тэт, – сказала яна, гледзячы на мяне выразнымі і трохі смяшлівымі вачыма, у якіх амаль кожны мог бы прачытаць толькі злёгку затоеную пяшчоту. – Прыйшла пара для нашых урокаў.

.....

І вось Слава ўжо хоча падняцца, хоць у вачах цень страху, аднак ён не зламаны цалкам – яшчэ не. Прага барацьбы яшчэ не пакінула майго жаданага апанента – усё яшчэ не. Ён павінен па-сапраўднаму спалохацца і ўсвядоміць, што цяпер ці ў будучыні, ад гэтага псіхаванага Тэта лепш трымацца далей. Я ніколі не рабіў з ім такога раней, але гэта яшчэ не ўсё – яшчэ не. Эх, калі б я ўмеў так біцца ў школе. Гады заняткаў не прайшлі дарма. Я выхопліваю ручку, якую раней схаваў у кішэню, і прыстаўляю яе да горла Славы.

– Яшчэ раз ты будзеш мне дакучаць і я ўскрою табе горла!

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Пастэга
Подняться наверх