Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя

Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя
Автор книги: id книги: 989781     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 93 руб.     (0,91$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Исторические детективы Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2017 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-7165-44-5 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 18+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Травеньскім вечарам 1926 года на аршанскай вуліцы знаходзяць зарэзаную прастытутку Рыўку Гольдберг. Праз некалькі дзён гіне савецкая актывістка Валянціна Мачуга… Ці аб'ядноўвае штосьці гэтыя два забойствы? Расследаванне злачынстваў адбываецца на фоне нэпманскіх загулаў і маладнякоўскіх вершаў, палавой свабоды 1920-х, дзейнасці таемных агентаў АДПУ і левай апазіцыі ў камуністычнай партыі.

Оглавление

Зміцер Дзядзенка. Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя

6 траўня 1926 года, чацвер, пад вечар

1914—1926

6 траўня 1926 года, чацвер, вечар

8 траўня 1926 года, субота, пад вечар

10 траўня 1926 года, панядзелак, раніца

11 траўня 1926 года, аўторак, ранак

11 траўня, аўторак, апоўдні

11 траўня, аўторак, вечар

11 траўня, аўторак, позні вечар

Ноч на 12 траўня 1926 года, серада

14 траўня 1926 года, пятніца, вечар

26 траўня 1926 года, серада, дзень

28 траўня 1926 года, пятніца, дзень

28 траўня, пятніца, вечар

1924—1926, без даты

30 траўня 1926 года, нядзеля, дзень

31 траўня 1926 года, панядзелак, раніца

5 чэрвеня 1926 года, субота, вечар

7 чэрвеня 1926 года, панядзелак, апоўдні

7 чэрвеня, панядзелак, падвячорак

9 чэрвеня 1926 года, серада, вечар

9 чэрвеня, серада, вечар

10 чэрвеня 1926 года, чацвер, вечар

10 чэрвеня, чацвер, вечар

12 чэрвеня 1926 года, субота, дзень (пачатак)

Красавік – травень 1926 года

12 чэрвеня 1926 года, субота, дзень (заканчэнне)

15 чэрвеня 1926 года, аўторак, дзень

Пасляслоўе

Падзякі

Отрывок из книги

Абыякавае сонца хілілася на захад. І хаця грэла яно ўжо не на поўную моц, але свяціла яшчэ па-ранейшаму ярка, хіба што цені сталі даўжэйшымі пад сонечным нахілам. Антон Хлюдзінскі павярнуўся ў вузкім музейным пакойчыку, застаўленым не столькі экспанатамі, колькі кнігамі, тэчкамі з дакументамі, фотаальбомамі, што займалі ўсю вольную прастору, у якую маглі ўплішчыцца. Яны былі і ў дзвюх хісткіх шафах, падпертых знізу для ўстойлівасці драўлянымі цурбачкамі, і на некалькіх палічках на сценах, і, натуральна, на адзіным у пакоі нешырокім стале. Нават на падлозе ляжалі два стосікі шэрых тэчак, якім больш нідзе не знайшлося месца.

Вядома ж, не кнігі становяцца самымі заўважнымі музейнымі экспанатамі – што з іх за карысць для наведніка, які подбегам пройдзе ўздоўж выстаўленых аскабалкаў даўніны, не змытых плынню часу? Нават самы цікаўны наведнік музея зможа пабачыць толькі вокладку кнігі альбо нейкія яе старонкі. Але Хлюдзінскі любіў менавіта кнігі, старонкі якіх з часам нібы танчэлі, станавіліся шорсткімі навобмацак, пагражаючы паламацца ад неакуратнага абыходжання. Гэтыя выпетралыя ад часу старонкі і цяжкія ціснёныя вокладкі дарылі яму ні з чым не параўнальную асалоду.

.....

Ледзь удалося Антону адкараскацца ад прапаноў назолістага селяніна, які абавязкова хацеў лёгка здабыць лішнюю капейчыну ад недалужнага гараджаніна. Правёўшы наведніка за дзверы, музейшчык пабачыў, як той на развітанне завучаным, механічным жэстам перахрысціўся на вежы, якія ўжо некалькі гадоў стаялі без якіх-небудзь крыжоў. Бездапаможна тыкаліся яны ў неба, і гэтак жа бездапаможна апусцілася рука селяніна, калі яго позірк не знайшоў крыж на належным месцы.

Пасля гэтага Хлюдзінскі зачыніў будынак і выйшаў на нешырокую вулачку – утаптаная пасярэдзіне, яна паступова зарастала травой бліжэй да платоў, з-за якіх вызіралі невысокія хаты. У паветры ўжо адчувалася вечаровая свежасць, і на прызбах сталі з'яўляцца мясцовыя жыхары – пераважна старыя, якія выйшлі патачыць лясы, абмеркаваць суседзяў і навіны. Антон вітаўся з імі, быццам ішоў не па горадзе, а па вёсцы, дзе вітанне абавязковае з усімі сустрэчнымі.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя
Подняться наверх