Гісторыі ў прыцемках (зборнік)
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Зміцер Дзядзенка. Гісторыі ў прыцемках (зборнік)
Яйкі птушкі рух
Голем з Малой Мар’ямпольскай
Вуаерыст
Дзе яно, «золата Якабіні»? (Пасляслоўе)
Отрывок из книги
Голая лямпачка пад невысокай столлю хіснулася ўбакі, і ў жаўтлявым няроўным святле ў істэрычным танцы замітусіліся святло і цені. Мангол пабачыў, што ў збітага ім на горкі яблык чалавека заварушыліся раскрываўленыя вусны. Ён штосьці шаптаў, звяртаючыся ці то да свайго ката, ці то да невядомага анёла-ахоўніка. Рукі збітага бяссільна драпалі падлогу. Але цэмент не прашкрабеш!
Мангол не збіраўся забіваць сваю ўпёртую ахвяру. Яму далі заданне «раскалоць», прымусіць загаварыць. Гэта значыць, збіваць трэба было так, каб настрашыць больш, чым нанесці непапраўнае шкоды.
.....
– Дык і я ж пра тое вяду гаворку, – Скарыну відавочна забаўляла тэма. – Мы не можам разглядаць нашую гісторыю ў адрыве ад еўрапейскай – ад яе ўплываў, ад яе падзеяў.
Антон набычыўся і прывёў аргумент, які падаваўся яму важкім і неаспрэчным:
.....