На парозе раю
Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.
Оглавление
Зінаіда Дудзюк. На парозе раю
Аповесці
Рэванш
Вольны палёт
Кінааповесці
На парозе раю
Жорсткая ініцыяцыя
Апавяданні
Жалезная логіка
Ворагі народа
Чапля
Отрывок из книги
Яна нязручна сядзела за кухонным сталом, у дзверцы якога ўпіраліся калені, памешвала лыжачкай у кубку духмяны ўзвар з зёлак і напружана спрабавала ўспомніць сон, з якім абудзілася. Ёй гэта не адразу ўдалося, але раптам выплыў у памяці пяшчотны тварык немаўляці – і адразу згадалася, што прыснілася ёй, быццам яна нарадзіла дзяўчынку, цешылася ёю, загортваючы ў белыя пялюшкі. Дзіця аказалася вёрткае, вылузвалася з паркалю – ружовыя ладныя ножкі і ручкі прагнулі волі. Жанчына глядзела на немаўля і сілілася адказаць самой сабе на пытанне, ад каго ж яна нарадзіла дачку – ці ад Сіроціна, ці ад Кедрава, ці ад Гальмака. Чамусьці думка пра законнага мужа ў яе не ўзнікла. Падсвядома яна помніла, што яго ўжо няма не свеце. А гэтыя трое ці жывыя? Ім жа зараз усім дай Божа па колькі гадоў… Міжвольна падумала, ці не на хваробу гэты сон? Хаця некалі мама казала, што дзяўчынка сніцца на нейкае дзіва.
Яна адпіла трохі ўзвару. Па сібірскай звычцы любіла, каб вадкасць была гарачая, сагравала ўсё ў сярэдзіне, давала тое цяпло, з якім можна было б супрацьстаяць сцюжы, хоць зараз быў самы пачатак вясны. Лісточкі нясмела вызваляліся з пупышак на бярэзіне, якая калыхала голле на ўзроўні яе акна на другім паверсе шматпавярховага дома. Дзень быў сонечны, праўда, вокны яе аднапакаёўкі выходзілі на захад, так што сонца можна было чакаць толькі па абедзе. Яна горка падагульніла, што ўсё ў яе жыцці ідзе на захад ды на зыход, і зноў вярнулася думкаю да сну, але тут жа адмахнулася ад яе: спіцца, дык і сніцца розная лухта.
.....
– Дык жа з гэтаю Вышанскаю Кедраў сустракаўся.
– Да Кедрава жонка прыехала, ён і аціх. А гэтага ката памаўзлівага Сіроціна нішто не спыняе: ні сям’я, ні пасада. Яны Вышанскую з рук у рукі перадаюць, як рэч. Божа, як я яе ненавіджу гэтую самадайку! Раскажы лепш пра сябе, Алёшка. Ты яшчэ не ажаніўся?
.....