Play.by

Play.by
Автор книги: id книги: 999161     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 98 руб.     (1,07$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Зарубежная публицистика Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2009 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-6808-92-7 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 18+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Пад вокладку з назваю PLAY.BY сабраны ў адзіную кампазіцыю тры кнігі літаратара Адама Глобуса. Тут ёсць: апавяданні і эсэ, напісаныя для інфармацыйнага сайта «Белорусские Новости» (naviny.by), назіранні за рускай культурай, партрэты вялікага пісьменніка Мікалая Гогаля і вялікай рускай перакладчыцы японскай літаратуры Веры Маркавай, занатоўкі пра характары людзей нашага часу і людзей з далёкага мінулага. Такім чынам, PLAY.BY – зборнік самых найноўшых літаратурных твораў мастака Адама Глобуса.

Оглавление

Адам Глобус. Play.by

І. Меркаванні. Эссе і апавяданні

1. Кукуруза

2. Каштан

3. Дрозд

4. Дождж

5. Нож

6. Мацюк

7. Мора-мора-акiян

8. Натура

9. Двор

10. Рок

11. Кніга

12. Душа

13. Пацук

14. Лямпачка

15. Хованка

16. Чыча

17. Карта

18. Ключ

19. Кроў

20. Порнаграфіка

21. Фотакартачка

22. Скрыжаванне

23. Прырода

24. Хлеб

25. Малюнак

26. Прапаганда

27. Месца

28. Барабан

29. Бульба…

30. Ранец

31. Замак

32. Водгукі

33. Жлабіха

34. З’явы

35. Філосаф

II. Расейская кунсткамера

Першы пакой

Аненскі

Ахмадуліна

Баргузін

Бруд

Бунін

Вазнясенскі

Высоцкі

Галяўкін і Хармс

Горкі і Цютчаў

Дастаеўскі

Дастаеўскі

Даўлатаў

Дугін

Ерафееў

Еўтушэнка

Зялёнка

Іванаў

Іскандэр

Ключэўскі

Купрын

Ленін

Лермантаў

Лімонаў

Малевіч

Мартынаў і Дантэс

Міхалкоў

Паршчыкаў

Прышвін

Пушкін

Расейская кніга-1

Расейская кніга-2

Расейская мова-1

Расейская мова-2

Рэйн

Рэпін

Савіцкі

Салжаніцын

Салтыкоў-Шчадрын і Бунін

Сарокін

Талстой

Талстой

Троцкі

Трубяцкой

Тургенеў

Хармсіха

Чэхаў

Шолахаў

Што рабіць з трупам?

Яроменка

Другі пакой

Рускі цар

Рускі бруд

Руская рэклама

Лермантаў і жаба

ОКсана і ўсе грошы

Казакоў і сны

Дастаеўскі і антынапаліён

Ліпаўскі і целы

Дзе сканчаецца Расея?

Дастаеўскі і ворагі

Дастаеўскі і гнюснасць

Забалоцкі і кроў

Блок і работа

Хармс і Эстэр

Антыквар на «Рачным вакзале»

Рускасць

Мара, ідэя і дзіва

Бязвухі ў метро

Руская назва

Шаламаў і паэзія

Лазар і эратызм

Ясенін і Сыс

Рускі твар

Рускія нажы

Чэхаў і свінства

Грышкавец і «нібыта»

Аляксей Талстой і нядзеля

Трэці пакой

Гогаль…

Гогаль-могаль

Смерць

Шэдэўр

Хрыстос

Маштабнасць

Карлавы Вары

Чэрці

Лірызм

Труна

Вінт

Агонь

Лесвіца

Маркава…

Анатацыя

Дух

Імёны багоў

Трава

Масковія

Цягнікі

Дабруша

Муж

Паштоўкі

III. Людзі. Занатоўкі

Брат i бензазапраўка

Гамэр i жаночыя шчыкалаткi

Валя i сала

Эсмiральда i роля

Кiрыл i спявачка

Сакрат i спакой

Гандлярка i загадка

Тамара i тэфтэлi

Мiхась i будучыня

Бармен i рэшта

Валодзя i трыста слонiкаў

Чалавек i страх

Апелес, Пратаген i сцяна

Краўчанка i слова

Пятро i праўда

Лабруер i сумленне

Жанчына i сабачка

Каравай i песня

Астрашэўскi i цвярозасць

Арысцiп i бура

Вiталь i гаўбец

Iгар i гаршчок

Жонка i дарога

Бероўз i формула

Лабруер i весткi

Барселонцы i мой выгляд

Навум i Бухара

Хлопчык i шкарпэткi

Колас i фатаграфаванне

Леанiд i ўнiверсiтэт

Магрыт i труп прыроды

Брыль i «Галя»

Анюха i злыя кветкi

Змiцер i гiмназiсткi

Шура i Алёнка

Элiян, Фрына i Фрына

Нацэўскi i карцiна

Лышчык i замовa

Лабруер i сУчаснiкi

Сурыа i палiтэканомiка

Люда i рабаўнiкi

Мiкола i песнi

Халамаў i душа

Жэнiк i фальшак

Света i рабаўнiкi

Гаўрыiл i цемра

Дарвiн i эвалюцыя

Сыс i каньяк

Асташонак i бiблiятэка

Гётэ i таямнiца

Стральцоў i грыбы

Антон i прагулянка

Нямцоў i часнок

Чаран i цывiлiзацыя

Анатоль i дзве рэчы

Iгнаценка i нацюрморты

Пчалiнцаў i Нью-Йорк

Пiфагор i бессмяротнасць

Касiрка i Vittеl

Рэня i «Петушок»

Ядзя i «Фрэскi»

Цяжарная i татуiроўка

Тамара i гузiкi

Хадыка i непатрэбнасць

Мiхась i сон

Вова i качар

Кiсялёў i папера ў клетку

Прынцып i вайна

Нацэўскi i душа

Бэн i легенда

Отрывок из книги

Некалі даўно ў нашых краях «кукурузнікам» называлі маленькі самалёт Ан-2. Яго выкарыстоўвалі ў сельскай гаспадарцы, чатырохкрылыя «кукурузнікі» нізенька лёталі над нашымі вёскамі і мястэчкамі і нешта там сыпалі на палі, засеяныя кукурузаю. Быў час, калі нашыя аграномы вырашылі, што дзякуючы кукурузе мы нарэшце зможам самі сябе забяспечыць прадуктамі, а ў выніку эксперыментаў у крамах прапаў хлеб. За буханкай чорнага даводзілася выстойваць шматгадзінную чаргу. Я любіў хадзіць па хлеб, хацеў быць дарослым у свае сем гадоў, а яшчэ я любіў лётаць на «кукурузніку». З бацькам мы лёталі з Менска ў Наваградак. Бацька паказваў мне ў вакенца Налібоцкую пушчу: «Глядзі, глядзі… Гэта нашыя Налібокі, нашая пушча…» Я не разумеў, чаму бацька называе тую цьмяна-зялёную пушчу нашай, але ніколі не перапытваў.

Пазней з сябрамі я лётаў на «кукурузніку» з Менска ў Браслаў і з Браслава ў Менск. Хацеў быў злётаць з Мсціслаўля ў Смаленск, але пакуль збіраўся, тыя пералёты спынілі. Спачатку «кукурузнікі» перасталі вазіць пасажыраў у Беларусі, а потым і ў Расеі. «Смаленск – Мсціслаўль» – гэта быў апошні маршрут «кукурузніка» ў Беларусі, і я на яго не паспеў. Шкадую, бо злётаць у Смаленск я збіраўся з жанчынаю, якую любіў. Мы з ёю гулялі па зялёным узлётным полі, а потым пайшлі праз поле кукурузнае. І недзе пасярэдзіне таго кукурузнага поля нам зажадалася блізкасці. Мы любіліся стоячы, і нам было добра стоячы. Нам было так добра стоячы, што мы распрануліся, і нам было добра лежачы, нам было так салодка лежачы, што мы нічога не чулі і нічога не бачылі, а потым мы ўбачылі вялізарную жудасна-чорную рагатую галаву каровы. Яна глядзела на нашыя любошчы бліскучым ядром глыбока-сіняга вока. Марудна, каб не спудзіць жывёліну, мы апрануліся і сышлі. На беразе кукурузнага поля да нас падбегла цётка з пугаю і запыталася пра карову. Мы суцешылі яе тым, што карова не прапала і не ўвалілася ў балота, а спакойна есць няспелую кукурузу. Цётка так нам дзякавала, нібыта мы знайшлі яе дзіця, а не карову, яна так дзякавала, што ажно заплакала ад радасці. Мне было дзіўна глядзець на такую радасць.

.....

Сто семдзесят пяць гадоў назад пабачыў свет раман «Сабор Парыжскай Божай Маці». Пачынаецца твор з развагі пра слова АNАГКН – РОК па-грэчаску. Слова «рок» нарадзіла раман-сабор, так перакананы аўтар – Віктор Гюго. Нам застаецца паверыць яму, паверыць і прыняць той факт, што з таго часу кніга стала саборам.

Хвалі ўсёзнішчальных войнаў і людажэрных рэвалюцыяў пракаціліся па свеце. Раз’ятраныя натоўпы паўвар’ятаў руйнавалі цэрквы і разбівалі званы, палілі абразы. У запале сваёй рэвалюцыйнасці і ваяўнічасці вылюдкі ладзілі на плошчах і спальванне кніжак. Палымнелі саборы і гарэлі кнігі, рэчаіснасць курчылася ў агні. Зямля прагна піла чалавечую кроў. Ап’янеўшы ад вогненасці і крывавасці, зямля засынала.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Play.by
Подняться наверх