Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый.
Выдаўцы ўпэнены, што кніга Глобуса зацікавіць аматараў найноўшай беларускай літаратуры.
Оглавление
Адам Глобус. Апавяданні розных гадоў (зборнік)
1970. Апавяданне пра мужнасць. Помста
1976. Апавяданне пра маладосць. Суперажыванні
1978. Апавяданне пра дзіва. Лёгкае азарэнне
1989. Эратычнае апавяданне. Заляцанні
2006. Апавяданне пра розныя страхі. Апошняе жаданне
2006. Падарожнае апавяданне пра ўзрушанасці і раз’юшанасці. Жабракі
2007. Дэтэктыўнае апавяданне пра розныя гідкасці. Кантрабасіст, ключ і чаравікі з кракадзілавай скуры
2014. Апавяданне пра знікненне жаданняў. Спакой
2014. Іранічнае апавяданне. Самая цяжкая праца на свеце
Отрывок из книги
Шэрая раніца. Туман. Ісці ў школу не хацелася. Калі і каму хочацца ісці ў школу? Такіх не ведаю.
Я ішоў уздоўж драцяной агароджы дзіцячага садка і думаў, што адсяджу першыя ўрокі і ўцяку.
.....
– У мяне няма пяцёркі! – заскуголіў Валік.
– Знойдзеш! У бацькі, калі што, папросіш ці ўкрадзеш. Бяжы, у цябе дзве гадзіны.