Дванаццаць актаў (зборнік)

Дванаццаць актаў (зборнік)
Авторы книги: id книги: 989779     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 118 руб.     (1,28$) Читать книгу Купить и скачать книгу Электронная книга Жанр: Эротика, Секс Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2017 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 987-985-7165-13-1 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 18+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

У класічным беларускім пісьменстве заўсёды было зашмат ідэй, патрыятызму і паэзіі чыстае красы, але катастрафічна бракавала фізічнага цела. Традыцыйныя героі беларускай літаратуры заўсёды выглядалі нібы сатканымі з кветкавага пылку, але амаль паўбаўленымі мяса, крыві, касцей, а таксама натуральных фізіялагічных жаданняў. Вы можаце ўявіць эрагенныя зоны Ядвісі з коласаўскіх “На ростаннях”? А мінет ці кунілінгус меліжаўскіх Васіля Дзятліка і Ганны Чарнушкі? Быкаўскае “Дажыць да світанку” выклікае у вас адно мілітарныя асацыяцыі, але не думкі пра жарсць, якая знясільвае ненажэрных каханкаў? Законы прыроды адназначныя, і для прыгожага пісьменства таксама: песцік вымагае тычынкі, Інь – Янь, і без гэтага немажлівае натуральнае апладненне. Калі ў літаратуры нарэшце з’яўляецца фізічнае цела— яе прыўкрасная душа цяжарыць, дэкаратыўныя кветкі саступаюць месца завязі, а краскі на галінках неўзабавеабарочваюцца пладамі.

Оглавление

Коллектив авторов. Дванаццаць актаў (зборнік)

Ева Вежнавец. Іра ў залатых басаножках

Эпілог

Уладзімір Някляеў. Піянерскі салют

Пістончык. Мікракосм

Алена Брава. Мёд Чорнага Месяца

Юры Станкевіч. Выпускны

Людміла Рублеўская. Я ніколі не стану лётчыкам

Аляксандар І. Бацкель. Распуста

крананьне

такт

мойва

эро

эга

шок

Макс Шчур. Нас двое

1

2

3

4

5

6

7

Алесь Аркуш. Гісторыя пра ўсмешку

Югася Каляда. Малады спецыяліст

Сяргей Вераціла. Балада пра чатырнаццаць гадоў

Марта Локіс. Дваістая душа Алісы

Отрывок из книги

Беларуская літаратура – гэткая дэкаратыўная карлікавая пальма ў дзежцы, неабавязковая дэталь побытавага інтэр’еру. Пол тае пальмы невызначаны, сістэмнага дрэнажу няма, а глеба здзервянелая да стану асфальту. Дзежка стаіць у праходным калідоры, калідор – у казённым доме. Людзтва сноўдаецца з кабінета ў кабінет, нудзіцца ў чэргах, на пальму ніхто асабліва не зважае, бо на курс ці то батанікі, ці то белліту ўсе са школьных часоў забыліся. У чарзе, праўда, можна і прыгадаць пра “расцветали яблони и груши, поплыли туманы над рекой…”, і перапаліць па-хуткаму, і па-хабёльску кінуць недапалак у дзежку, а то і накрэмзаць на глянцавым лісце брутальны і абагульняльны мацюк.

Здараецца, аднак, што напаўмёртвая пальма набіраецца цудадзейнымі сокамі, і між пыльнымі лістамі сарамліва прабіваюцца яскравыя краскі. Але ж пладамі тыя краскі абарочваюцца зрэдку: у класічным беларускім пісьменстве заўсёды было зашмат ідэй, патрыятызму і паэзіі чыстае красы, але катастрафічна бракавала фізічнага цела. Традыцыйныя героі беларускай літаратуры заўсёды выглядалі нібы сатканымі з кветкавага пылку, але амаль паўбаўленымі мяса, крыві, касцей, а таксама натуральных фізіялагічных жаданняў. Сексуальнасць, любошчы, нават эротыка – усё гэта сарамліва перахоўвалася пад саламянымі брылямі несцерак, у каламуці трох лыжак заціркі ці ў парослых травою партызанскіх акопах.

.....

– Едзьце, ваша права. Ганьбіце дачку. І нашто вам яе пазорыць, яна ж цэлая засталася. Лепей за дзецьмі глядзіце.

Міліцыянты пайшлі, маці з плачам села на крэсла. Іра прыціхла, разумеючы, што апазорыла бацькоў яшчэ горш. Ну чаму яна не такая, як усе, дый яшчэ ўліпла ў такую гісторыю? Цяпер хоць на вуліцу не вылазь, ні ў магазін не сходзіш, ні на ровары не пакатаешся. І бацька стаіць цёмны, галаву апусціў.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Дванаццаць актаў (зборнік)
Подняться наверх